ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пазнавайце Беларусь разам з намі: ЦЭТ “Станькава”
Супрацьдзеянне карупцыі – адна з галоўных задач дзяржавы і грамадства

“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстава па выніках LХII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстава па выніках LХII Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”
Іншыя навіны

Штогод пачынаючы з 1960-га вынікі працы беларускіх выдаўцоў традыцыйна падводзяцца на конкурсе “Мастацтва кнігі”. Яго заснавальнікам выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Мэта – развіццё мастацтва беларускай кнігі, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці, мастацкай і паліграфічнай культуры. Гэта своеасаблівая творчая справаздача выдаўцоў, мастакоў, паліграфістаў, якія стварылі лепшыя ўзоры друкаванай прадукцыі за мінулы год.

Удзел у LXII Нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі” ўзялі 30 выдавецтваў рознай формы ўласнасці. Было пададзена 150 выданняў. Галоўнай намінацыяй конкурсу па традыцыі была “Трыумф”. Акрамя гэтага, пераможцы былі вызначаны ў тэматычных намінацыях: “ЛІТ-фармат”, “Падручнік новага стагоддзя”, “Фотапогляд”, “Разам з кнігай мы расцём”, “Залатыя скрыжалі”, “АРТ-кніга”, “Навука і веды”, “Духоўнасць”; спецыяльных намінацыях: “Садружнасць”, “У люстэрку часу”, “Праўда памяці”, “Беларусь памятае” і персанальнай – “Майстэрства”.

4-Liepshyja_knihi_22.jpg

Вышэйшую ўзнагароду конкурсу ў намінацыі “Трыумф” атрымала выдавецтва “Беларусь” за кнігу “Геноцид белорусского народа. Лагеря смерти: информационно-аналитические материалы и документы”, якая выйшла пад агульнай рэдакцыяй доктара юрыдычных навук Андрэя Шведа. Выданне ўдастоена памятнага знака-сімвала “Вялікі залаты фаліянт” і дыплома імя Францыска Скарыны. Пераможцы ўсіх астатніх намінацый былі ўзнагароджаны памятным знакам-сімвалам “Малы залаты фаліянт” і спецыяльнымі дыпломамі. Сярод фаварытаў – выдавецтва “Беларусь”, на рахунку якога перамога ў 11 намінацыях. У тым ліку – дыплом I ступені ў намінацыі “Арт-кніга” за альбомнае выданне, прысвечанае векавому юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

5-Liepshyja_knihi_22.jpg

Лепшым ілюстратарам прызнана Лілія Бусарава за ілюстрацыі да кнігі Эдзі Агняцвет “Мой рыжы Бім”, лепшым фотамастаком – Анатоль Дрыбас за кнігі “Нацыянальная бібліятэка. 100 гадоў” і “Беларуская кухня”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі шчыра віншуе пераможцаў і прызёраў нацыянальнай прэміі “Мастацтва кнігі” і запрашае ўсіх жадаючых азнаёміцца з лепшымі выданнямі Беларусі 2022 года.


Выстава працуе з 28 сакавіка па 8 лістапада 2023 года ў кальцавой галерэі 3-га паверха.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам