ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Рамонт папяровых дакументаў з дапамогай падручных сродкаў і даступных матэрыялаў (+відэа)
Экскурсія, прысвечаная жыццю Еўфрасінні Полацкай

“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстаўка па выніках LХ Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”

“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстаўка па выніках LХ Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”
Іншыя навіны

З 26 лютага па 19 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка выданняў, адзначаных узнагародамі LХ Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

Штогод, пачынаючы з 1960-га, вынікі працы беларускіх выдаўцоў традыцыйна падводзяцца на конкурсе “Мастацтва кнігі”. Яго заснавальнікам выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця мастацтва беларускай кнігі, павышэння яе канкурэнтаздольнасці, мастацкай і паліграфічнай культуры. Гэта своеасаблівая творчая справаздача выдаўцоў, мастакоў, паліграфістаў, якія стварылі лепшыя ўзоры друкаванай прадукцыі за мінулы год.

Удзел у конкурсе ўзялі, акрамя замежных, 30 беларускіх выдавецтваў рознай формы ўласнасці. Было пададзена 214 выданняў. На папярэднім этапе для разгляду кампетэнтным журы было выбрана 95 кніг 16 выдавецтваў.

Вышэйшую ўзнагароду конкурсу ў намінацыі “Трыумф” атрымала выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” за кнігу “Храм-памятник земли белорусской”, удастоеную ганаровага знака-сімвала “Залаты фаліянт” і ганаровага дыплома імя Францыска Скарыны. Пераможцы ўсіх астатніх намінацый былі ўзнагароджаны  ганаровымі знакамі і спецыяльнымі дыпломамі. Сярод фаварытаў – выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі”: на яго рахунку 12 намінацый і Гран-пры юбілейнага конкурсу.

Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі былі ўручаны дыпломы I ступені за кнігі, выпушчаныя выдавецтвам самой бібліятэкі: “Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія” Алеся Сушы (намінацыя “Навука і веды”), “Беларусь вачыма бібліёграфа” (намінацыя “Сцяжынкамі роднага краю”). Высокіх узнагарод удастоены і выданні, падрыхтаваныя Нацыянальнай бібліятэкай супольна з іншымі выдавецтвамі. Так, дыплом пераможцы, а таксама знак-сімвал “Малы залаты фаліянт” быў атрыманы ў намінацыі “За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны” за альбомнае выданне “Напалеон Орда” (складальнік А. Суша; выдавецтва “Беларусь”). Спецыяльны дыплом быў атрыманы ў намінацыі “Беларусь памятае” за факсімільнае выданне “Жыровіцкае Евангелле XVI стагоддзя” (навуковы рэдактар А. Суша; выдавецтва “Медыял”).

Лепшым ілюстратарам прызнана Святлана Рыжыкава за ілюстрацыі да кнігі “Казкі дзядзечкі Рымуса”, лепшым дызайнерам – Алена Бужынская за кнігу “Мікалай Кузьміч”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі шчыра віншуе пераможцаў і прызёраў нацыянальнай прэміі “Мастацтва кнігі” і запрашае ўсіх жадаючых азнаёміцца з лепшымі выданнямі Беларусі 2020 года.

Матэрыял пададзены галерэйна-выставачным аддзелам.

Навіны

Вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”

9 Кра 2021

19 красавіка ў 12.00 пройдзе вэбінар “Публікацыя навуковых артыкулаў у міжнародных часопісах у рэжыме адкрытага доступу (Open Access)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вэбінар “Методыка і тэхналогія каталагізацыі дакументаў у рэгіянальных зводных электронных каталогах”

9 Кра 2021

15 красавіка з 10.00 да 11.30 Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць вэбінар для бібліятэк, падключаных да рэгіянальных зводных электронных каталогаў нашай краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

РЗЭК бібліятэк Мінскай вобласці працягвае раскрываць фонды бібліятэчных устаноў рэгіёна

9 Кра 2021

Да Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Мінскай вобласці далучыліся два новыя партнёры – Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўла Пранузы і Дзяржынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. Рэсурс папоўніўся на 87 тысяч бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў гэтых бібліятэчных установах.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам
111