ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
18 лютага 1945 года. 81 дзень да Перамогі
Лютаўскія падзеі 1920 года на старонках газеты “Беларусь”

"Лепшыя кнігі Беларусі": выстаўка па выніках LIХ Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі"

"Лепшыя кнігі Беларусі": выстаўка па выніках LIХ Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі"
Іншыя навіны

З 18 лютага па 18 красавіка ў бібліятэцы (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка выданняў, адзначаных узнагародамі LIХ Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”.

Штогод, пачынаючы з 1960-га, вынікі працы беларускіх выдаўцоў традыцыйна падводзіць рэспубліканскі конкурс "Мастацтва кнігі". Яго заснавальнікам выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Мэта конкурсу – развіццё мастацтва беларускай кнігі, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці, мастацкай і паліграфічнай культуры. Гэта своеасаблівая творчая справаздача выдаўцоў, мастакоў, паліграфістаў, якія стварылі лепшыя ўзоры друкаванай прадукцыі за мінулы год.

У сёлетнім конкурсе ўдзельнічала 35 выдавецтваў са 180 выданнямі. Менш за палову з іх ўвайшло ў шорт-ліст, з якога кампетэнтнае журы выбірала пераможцаў у 16 намінацыях: галоўнай, тэматычных, спецыяльных і персанальных.

Вышэйшая ўзнагарода конкурсу ўручана ў намінацыі “Трыумф” выдаўцу Дзянісу Раманюку за кнігу “Беларусь. Храм і Краявід”. Ён удастоены ганаровага знака-сімвала “Залаты фаліянт” і ганаровага дыплома імя Францыска Скарыны. Пераможцы ўсіх астатніх намінацый былі ўзнагароджаны ганаровым знакам-сімвалам “Залаты фаліянт” і спецыяльным дыпломам.

Дыплом пераможцы ў намінацыі “За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны” ўручаны Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі за факсімільнае выданне “Берасцейская Біблія. 1563”.

Лепшым ілюстратарам прызнаны Уладзімір Даўгяла за ілюстрацыі да кнігі “Чарадзейны пярсцёнак”, лепшым дызайнерам – Уладзімір Лукашык за кнігі Васіля Гігевіча “Востраў”, Алеся Бадака “Развітанне з вечнасцю” і серыю кніг “Напісанае застаецца”. Лепшым фотамастаком журы назвала Андрэя Шчукіна за аўтарскую фотаздымку да кнігі “Смак беларускай кухні”.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі шчыра віншуе пераможцаў і прызёраў нацыянальнай прэміі “Мастацтва кнігі” і запрашае ўсіх жадаючых азнаёміцца з лепшымі выданнямі Беларусі 2019 года.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

28 сакавіка 1945 года. 43 дні да Перамогі

28 Сак 2020

Узятыя Штрэлен і Рыбнік. Фаўстпатроны у Рыбніку. Заява Эйзенхаўэра. У Акадэміі навук БССР. Ганусаўская доследная станцыя. Газеты: “Звязда” (№ 57), “Советская Белоруссия” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

Новыя партнёры РЗЭК бібліятэк Віцебскай вобласці

26 Сак 2020

Да Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Віцебскай вобласці далучылася дзяржаўная ўстанова культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 сакавіка 1945 года. 44 дні да Перамогі

27 Сак 2020

Наступленне Чырвонай арміі. Веснавыя палявыя работы пачаліся. Навіны з Мазыра, Барысаўскага раёна і іншых куткоў БССР. Газеты: “Большэвік Палесся” (№ 29), “Совецкая радзіма” (№ 47), “Большэвіцкая трыбуна” Барысаўскага раёна (№№ 30–31), “Звязда” (№ 53).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

Выказваем падтрымку Італіі ў барацьбе з каранавірусам

26 Сак 2020

З 26 па 31 сакавіка ўключна па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’явіцца графічны малюнак у падтрымку Італіі з надпісам “Беларусь салідарна з італьянскім народам”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111