ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пасяджэнне Савета па ахове здароўя пры Інтэграцыйным Камітэце ЕўраАзЭС
Нетрадыцыйныя спосабы малюнка. Тэхніка адбітка

Лепшыя кнігі Беларусі – 2007

Лепшыя кнігі Беларусі – 2007
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзіць кніжна-ілюстрацыйную выстаўку, мэта якой – паказаць чытачам і наведвальнікам кнігі – прызёры конкурсу "Мастацтва кнігі – 2007", а таксама выданні, што не атрымалі ўзнагарод, але далі больш поўнае ўяўленне аб тэматыцы і ўзроўні паліграфічнага выканання беларускай кнігі.


Штогод, пачынаючы з 1960 года, вынікі працы беларускіх выдаўцоў традыцыйна падводзіць Рэспубліканскі конкурс "Мастацтва кнігі". Яго заснавальнікам выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Мэта конкурсу – далейшае развіццё мастацтва беларускай кнігі, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці, мастацкай і паліграфічнай культуры. Гэта своеасаблівая творчая справаздача выдаўцоў, мастакоў, паліграфістаў, якія стварылі лепшыя ўзоры друкаванай прадукцыі за мінулы год.

Чарговы конкурс быў праведзены ў нашай рэспубліцы ў студзені 2007 года і вызначыў лепшыя выданні, што выйшлі ў свет за 2006 год. Вышэйшую ўзнагароду конкурсу – Дыплом імя Францыска Скарыны (у намінацыі "Гран-пры") – журы прысудзіла выдавецтву "Мастацкая літаратура" за кнігу "Мама, маці, матуля...". Дыпломы I ступені (пераможцы ў намінацыях) прысуджаны 12 выданням, II ступені – 19 выданням, III ступені – 17 выданням, а таксама 4 дыпломы па спецыяльных і 3 дыпломы па персанальных намінацыях. Усе яны прызнаныя лепшымі па літаратурна-мастацкім афармленні і паліграфічным выкананні. Акрамя традыцыйных дыпломаў, з 2006 года лаўрэатам і пераможцам у намінацыях уручаецца ганаровы знак-сімвал "Залаты фаліянт".

Экспазіцыя налічвае каля 200 дакументаў, размеркаваных па наступных раздзелах:

  • дзяржаўныя выдавецтвы;
  • выдавецтвы дзяржаўных структур;
  • недзяржаўныя выдавецтвы;
  • паліграфічныя прадпрыемствы;
  • рэлігійныя выдавецтвы.

Унутры раздзелаў дакументы размеркаваны па канкрэтных выдавецтвах. Усе кнігі, што атрымалі дыпломы і прызы конкурсу, адзначаны спецыяльнымі інфармацыйнымі этыкеткамі.

Выстаўка будзе цікавая ўсім, хто сочыць за развіццём і сучасным станам паліграфічнай і выдавецкай дзейнасці ў нашай краіне.

Экспазіцыя размешчана на 3-м паверсе кальцавога калідора.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

 

Навіны

Семінар віртуальнай чытальнай залы ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце

28 Лют 2020

27 лютага ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшоў семінар “Выкарыстанне рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пры стварэнні інавацыйнага навукова-адукацыйнага асяроддзя ВНУ”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Семінары віртуальнай чытальнай залы ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

28 Лют 2020

27 лютага серыя семінараў віртуальнай чытальнай залы па прадстаўленні электронных рэсурсаў працягнулася ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Магчымасці выкарыстання віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі прадстаўлены ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце

27 Лют 2020

26 лютага ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна прайшоў семінар "Сучасныя падыходы да павышэння эфектыўнасці інфармацыйнага забеспячэння навуковай і адукацыйнай дзейнасці".

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Семінар віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

27 Лют 2020

26 лютага ў Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшоў семінар “Публікацыйная стратэгія вучонага”. Мерапрыемства было арганізавана БДУ сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і кампаніяй Clarivate Analytics.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя “Ад «Маладняка» да «Маладосці»”

27 Лют 2020

26 лютага на факультэце сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры кафедры тэорыі і практыкі перакладу ў рамках рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” адбылася лекцыя “Ад «Маладняка» да «Маладосці»”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Эпізоды мастацкага жыцця Віцебска на старонках газет

27 Лют 2020

Пры ўсіх неадназначных працэсах, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў палітычнай, духоўнай і культурнай сферах у 1917–1922 гг., ішлі станаўленне беларускага нацыянальнага выяўленчага мастацтва і фарміраванне шматнацыянальнай групы мастакоў.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

111