ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Круглы стол
Сям'я: рэальнасць, праблемы, перспектывы

Легенда беларускай бібліяграфіі

Легенда беларускай бібліяграфіі
Іншыя навіны

14 мая 2008 года ў Музее кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі будзе адкрыта юбілейная выстаўка “Легенда беларускай бібліяграфіі”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння легендарнага беларускага бібліёграфа, літаратуразнаўцы Ніны Барысаўны Ватацы.


Жыццёвы і творчы шлях Ніны Барысаўны Ватацы цесна звязаны з гісторыяй Дзяржаўнай бібліятэкі БССР. У 1930–1936 гг. і ў 1945–1990 гг. працавала ў бібліятэцы на пасадах ад памочніка бібліятэкара да галоўнага бібліёграфа. З пачатку аднаўлення дзейнасці бібліятэкі пасля вайны яна актыўна ўключылася ў працу па фарміраванні сістэмы нацыянальнай літаратурнай бібліяграфіі. Ніна Барысаўна склала фундаментальныя бібліяграфіі асобных выданняў мастацкай літаратуры Беларусі, беларускага літаратуразнаўства, крытыкі і драматургіі. Падрыхтавала шэраг персанальных паказальнікаў і памятак пра жыццё і творчасць вядомых беларускіх пісьменнікаў: Я. Купалы, Я. Коласа, К. Чорнага, К. Крапівы, М. Лынькова, П. Глебкі, П.Труса, П. Пестрака, І. Шамякіна, П. Панчанкі і інш. Была таксама рэдактарам, укладальнікам літаратурных зборнікаў.

На працягу многіх гадоў Н.Б. Ватацы вяла пошукі невядомых матэрыялаў і фактаў з жыццёвай і творчай біяграфіі М. Багдановіча. Яна – аўтар шэрага артыкулаў і кніг «Песня Максіма» (1981), «Шляхі» (1986).

На выстаўцы прадстаўлены фотаздымкі, дакументы і рукапісы з асабістага архіва Н.Б. Ватацы. Дэманструюцца асноўныя выданні, падрыхтаваныя Нінай Барысаўнай. Сярод іх – кнігі з дароўнымі надпісамі ад К. Крапівы, Я. Саламевіча, М. Барсток, М.І. Ермаловіча і інш.

Сплаў бібліяграфічнага майстэрства і таленту, працавітасць, грунтоўныя веды даследчыка-літаратуразнаўцы дазволілі Ніне Барысаўне стаць сапраўднай легендай беларускай бібліяграфіі.

Выстаўка будзе працаваць з 14 мая да 30 чэрвеня.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам