ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кветак таямнічая сіла
Святло сакавіцкага слова

Кветак таямнічая сіла: кветкі ў выяўленчым мастацтве

Кветак таямнічая сіла: кветкі ў выяўленчым мастацтве
Іншыя навіны

З 7 сакавіка па 1 красавіка ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Кветак таямнічая сіла: кветкі ў выяўленчым мастацтве”.


Кветкі ў жывапісе – гэта яркі і прывабны калейдаскоп фарбаў і адценняў. Багаты і выразны раслінны свет з яго спалучэннямі мудрагелістых форм і маляўнічай палітрай здаўна знаходзіць адлюстраванне ў жывапісе, натхняючы мастакоў на стварэнне шэдэўраў, дзе кветкі – галоўныя дзеючыя “асобы”.

Пышныя, раскошныя букеты садовых кветак, змешчаныя ў каштоўныя вазы, або кампазіцыі са сціплых палявых кветачак з садавіной нязменна дораць радасць, захапляюць гармоніяй форм і зместу, нясуць пазітыў.

На выстаўцы экспануюцца рэпрадукцыі работ знакамітых мастакоў. Сярод іх – К. Каровін “Ружы”, І. Хруцкі “Кветкі і плады”, А. Рэнуар “Вялікая ваза з кветкамі”, К. Манэ “Жанчыны ў садзе” і інш.

З 7 сакавіка да ўвагі карыстальнікаў таксама прадстаўлена віртуальная выстаўка "Кветак таямнічая сіла", падрыхтаваная спецыялістамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена каля 150 дакументаў: паштоўкі, рэпрадукцыі, календары, альбомы, кнігі, часопісы.

Запрашаем усіх атрымаць асалоду ад гэтага кветкавага свята.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

Чытайце таксама:
Электронные издания из фондов Национальной библиотеки Беларуси

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам