ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыццё выстаўкі кніг Францыска Скарыны
Бібліятэкі Садружнасці: інтэграцыя, інавацыя і доступ для ўсіх

Культура Беларусі: традыцыі і перспектывы

Культура Беларусі: традыцыі і перспектывы
Іншыя навіны

З 4 кастрычніка па 10 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) ладзіцца выстаўка “Культура Беларусі: традыцыі і перспектывы”, прымеркаваная да Дня работнікаў культуры (14 кастрычніка).


Беларуская культура захавала сваю адметнасць і належыць да агульнаеўрапейскай культурнай спадчыны і сучаснай сусветнай культуры. Развіццё культуры сёння з'яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Культура з'яўляецца душой, гордасцю і славай беларускага народа, яна аб'ядноўвае і ўзвышае нацыю, застаецца адвечнай каштоўнасцю чалавецтва.

У экспазіцыі, прапанаванай Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, прадстаўлена каля 200 дакументаў за апошнія 5 гадоў, сярод якіх: даведачныя і энцыклапедычныя выданні, вучэбныя дапаможнікі, манаграфіі, зборнікі артыкулаў, альбомы, буклеты па гісторыі і сучасным стане культуры нашай краіны.

Асобны раздзел выстаўкі – “Нясвіж – культурная сталіца Беларусі 2012 года” – прысвечаны цудоўнаму старажытнаму гораду, які стаў трэцім (пасля Полацка і Гомеля) горадам, які атрымаў ганаровы статус культурнай сталіцы Беларусі. Галоўнай падзеяй праекта “Культурныя сталіцы” ў 2012 г. стала афіцыйнае адкрыццё пасля рэстаўрацыі Палацавага ансамбля Радзівілаў. Таксама на працягу года ў Нясвіжы былі прадстаўлены лепшыя творчыя праекты: тэатральны форум прафесійных тэатраў “Тэатр Уршулі Радзівіл”, выстаўкі эксклюзіўных старадрукаваных радзівілаўскіх выданняў XVI–XVIII стст., старажытных карт Беларусі, калекцый гістарычнага касцюма.

Яркімі падзеямі ў культурным жыцці Нясвіжа сталі канцэрты беларускай старадаўняй музыкі палацаў і сядзіб, вечары Вялікага тэатра, шляхецкі баль і Ноч музеяў у Нясвіжскім палацы Радзівілаў, XVII Свята мастацтваў “Музы Нясвіжа”, фестываль сярэднявечнай культуры “Рыцары Вялікага Княства ў старадаўнім Нясвіжы”, прэзентацыя музычнага праекта “Залатая калекцыя беларускай песні”.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам