ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Беларускі медзярыт
Прадставілі комікс па матывах "Дзікага палявання караля Стаха"

Колер у чорна-белым

Колер у чорна-белым
Іншыя навіны

З 12 лістапада да 17 снежня ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) у рамках мастацкага праекта “Арт-лінія” працуе выстаўка “Колер у чорна-белым”, падрыхтаваная да 500-годдзя першага датаванага афорта.


Экспазіцыю складаюць кніжныя і выяўленчыя выданні, прысвечаныя графічнаму мастацтву ў цэлым і афорту ў прыватнасці: ад тэхнікі гравіравання да гістарычнага экскурсу па асноўных перыядах развіцця афортнага мастацтва.

Афорт – упадабаны мастакамі спосаб гравіравання, перайшоў у мастацтва з вытворчасці – ад металістаў, якія ўпрыгожвалі такім чынам мэблю, даспехі, зброю і начынне. Першы датаваны афорт выкананы ў 1513 г. Гэта падпісная работа швейцарца У. Графа. Да яшчэ ранейшага часу адносяцца работы майстра Д. Хопфера. Геніяльны нямецкі мастак А. Дзюрэр стварыў некалькі афортаў у перыяд з 1515 па 1518 г.

Аднак росквіт гэтага віду гравюры прыходзіцца на XVII ст. Найбольш вядомымі сталі афорты французскага майстра Ж. Кало, які ствараў шматлікія маленькія гравюры. У творах мастака значнае месца займаюць выявы масавых сцэн: карнавалаў, турніраў, народных гулянняў. Працы Кало збіраў, вывучаў і шанаваў вялікі прадстаўнік найбольш каштоўнай і цэласнай галандскай школы афорта – Рэмбрандт. Мастак пакінуў больш за трыста афортаў.

Разам з Рэмбрандтам у галандскім афорце XVII ст. разнастайныя тэхнічныя прыёмы развівала цэлая плеяда выбітных майстроў, сярод якіх А. ван Астадэ, П. Потэр, Х. Сегерс.

Прыкладна з сярэдзіны XVIII ст. шырокае распаўсюджанне атрымаў рэпрадукцыйны афорт. Практычна ўсе фаліянты і кніжныя ілюстрацыі таго часу афармляліся ў гэтай тэхніцы.

Вялікую вядомасць атрымалі работы Дж. Б. Цьепала, А. Вато, Ф. Бушэ і інш. Асобна варта назваць творчасць італьянскага архітэктара і гравёра Піранезі, які быў, бадай, самым выдатным афартыстам XVIII ст.

У тэхніцы афорта працавалі: К. Пісаро, А. Менцэль, К. Кольвіц, А. Цорн, П. Пікасо, А. Матыс, М. Шагал, С. Ушакоў, І. Шышкін, В. Сяроў, Т. Шаўчэнка, А. Х. Тамсаарэ і інш.

З’яўленню афортнай тэхнікі на Беларусі папярэднічала развіццё медзярыту ў другой палове XVI – XVIIІ ст. У ХІХ ст. да афорта звярталіся мастакі, звязаныя з мастацкай школай пры Віленскім універсітэце. Найбольшае развіццё беларускі афорт атрымаў у 60–80-я гг. ХХ ст. У тэхніцы афорта выконваюцца серыі і цыклы, прысвечаныя сучаснасці, гераічным старонкам гісторыі народа і інш.

Адметнае месца ў экспазіцыі займаюць арыгінальныя, рэпрадукцыйныя афорты і ілюстрацыі вядомых афартыстаў М. Шагала, М. Басалыгі, А. Лапіцкай, Э. Агуновіча і інш., зробленыя па матывах класічных літаратурных твораў “Вянок” М. Багдановіча, “Аve Маria” М. Танка, “Мёртвыя душы” М. Гогаля, а таксама прысвечаныя дзеячам нацыянальнай культуры – М. Гусоўскаму, Цётцы, Я. Коласу, М. Багдановічу.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 29 80.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам