ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Тэставы доступ да рэсурсаў “Bloomsbury Publishing Plc.”
Узрост “восені” – узрост дзеянняў

Кніжныя закладкі

Кніжныя закладкі
Іншыя навіны

З 1 па 30 верасня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі (пам. 347) дэманструецца выстаўка “Кніжныя закладкі”, прысвечаная Дню ведаў.


Кніжныя закладкі з’явіліся амаль адначасова з кнігамі і сталі іх вернымі спадарожнікамі. У мінулыя стагоддзі выкарыстанне кніжнай закладкі было абавязковым і лічылася істотным элементам культуры чытання. Закладкі вырабляліся з розных матэрыялаў, мелі разнастайную форму і стыль афармлення.

Экспанаты выстаўкі дэманструюць відазмяненне кніжнай закладкі ў працэсе эвалюцыі кнігі. Экспазіцыю ўпрыгожваюць інкунабулы і старадрукі XV–XVIII стст. з закладкамі-рэгістрамі са скуры, тканіны і паперы, а таксама яркія, цікавыя па сваім афармленні кнігі з закладкамі-лясэ. Дэманструюцца разнастайныя тыражныя закладкі XІХ–XXІ стст. з розных краін. Сярод іх ёсць экзэмпляры, выдадзеныя замежнымі бібліятэкамі і музеямі, а таксама прысвечаныя знакамітым дзеячам гісторыі і культуры Беларусі, айчынным музеям, выдавецтвам і інш. Асабліва цікавымі з’яўляюцца арыгінальныя самаробныя кніжныя закладкі, а таксама сучасныя незвычайныя закладкі-магніты, закладкі-сцікеры, закладкі-ручкі, 3D-закладкі.

Запрашаем наведвальнікаў выстаўкі прыняць удзел у стварэнні кніжнай закладкі-размалёўкі і закладкі-арыгамі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам