ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Беларуская мастацкая літаратура
Арт-лінія

Кніжная выстаўка "Art-лінія"

Кніжная выстаўка "Art-лінія"
Іншыя навіны

З 24 красавіка 2008 года ў рамках правядзення ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі I Мінскай міжнароднай выстаўкі графікі "Art-лінія" экспануецца тэматычная кніжная выстаўка з аднайменнай назвай.




У экспазіцыі прадстаўлена каля 150 дакументаў:
  • кнігі па гісторыі развіцця графічнага мастацтва розных краін(Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Эстоніі, Германіі і інш.), а таксама яго асноўных відаў: плаката, гравюры, кніжнай ілюстрацыі;
  • альбомы лепшых графікаў сусветнага мастацтва (Бердслі, Хакусая, А.Тулуз-Латрэка, Ж.-А.-Д.Энгра, М.Эшара і іншых майстроў);
  • штогоднікі па графічным дызайне;
  • сучасныя альбомы Дзяржаўнай кніжнай палаты і Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі "Москва издательская в плакате", "Русский рекламный плакат" і інш., дзе найбольш поўна прадстаўлена тэматычная калекцыя рускага і сучаснага плаката са збору Расійскай кніжнай палаты і адлюстравана шматбаковая выдавецкая дзейнасць Масквы з канца ХIХ да канца ХХ ст.;
  • навучальныя дапаможнікі па асновах графікі.

    Экспазіцыя размешчана ў кальцавым калідоры 2-га паверха.

    Кантактны тэлефон 293-28-86.

 

 

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам