ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна – 90 гадоў
У Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў семінар-трэнінг

Кніжная культура і аўтарскае права: праблемы і рашэнні

Кніжная культура і аўтарскае права: праблемы і рашэнні
Іншыя навіны

З 13 красавіка па 10 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта кніжная выстаўка “Кніжная культура і аўтарскае права: праблемы і рашэнні”.


Выстаўка прысвечана Сусветнаму дню кнігі і аўтарскага права.

Гэты дзень адзначаецца штогод 23 красавіка, пачынаючы з 1996 года. Ён быў абвешчаны на 28-й сесіі ЮНЕСКА 15 лістапада 1995 года (Рэзалюцыя 28 C/3.18).

Пачаўшыся са сціплых мерапрыемстваў, Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права паступова ператварыўся ў важную дату для прафесіяналаў у дадзенай галіне і многіх людзей, якія працуюць у сферы культуры і адукацыі. Яго правядзенне спрыяе распаўсюджванню ведаў, падтрымцы культурнай разнастайнасці, ахове твораў інтэлектуальнай працы і абароне правоў іх стваральнікаў. У гэтым годзе ён адзначаецца ў 14-ы раз і павінен прыцягнуць увагу грамадскасці да значэння кнігі ў сучасным свеце, а таксама да неабходнасці выканання палажэнняў міжнародных актаў у галіне аўтарскага права.

У Рэспубліцы Беларусь Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права заўсёды адзначаецца вельмі шырока. Выдавецтвы, бібліятэкі, школы, культурныя цэнтры і аб’яднанні аўтараў аранізуюць кніжныя выстаўкі, семінары, канферэнцыі, творчыя вечарыны і іншыя ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму Дню. Галоўнае патрабаванне да ўсіх мерапрыемстваў – праслаўляць кнігу, таму што кніга – гэта лепшы памочнік ў нашых агульных намаганнях па абароне і ўзбагачэнні культурнай спадчыны чалавецтва. Дзякуючы кнізе мы атрымліваем доступ да ведаў, ідэй, духоўных і маральных каштоўнасцяў, да разумення прыгажосці і творчых дасягненняў чалавецтва. Носьбіт інфармацыі, аснова адукацыі і творчасці, кніга дае магчымасць кожнай культуры расказаць пра сябе, знаёміць са звычаямі і традыцыямі розных народаў. Кніга – гэта акно ў свет культурнай разнастайнасці, гэта мост, што злучае розныя цывілізацыі ў часе і прасторы.

Развіццё кніжнай справы неаддзельнае ад аўтарскага права, без якога кніга не можа заняць свайго законнага месца. Аўтарскае права – маральная і маёмасная абарона твораў інтэлектуальнай працы і іх стваральнікаў, якая забяспечвае юрыдычную аснову стварэння спрыяльных умоў для развіцця кніжнай справы.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 80 публікацый ААН, ЮНЕСКА, Савета Еўропы і Еўрапейскага Саюза з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на рускай, англійскай, французскай, нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН і ЮНЕСКА.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • кніга і яе роля ў сучасным грамадстве;
  • кніжная культура, культурная палітыка ў свеце;
  • аўтарскае права, дзейнасць Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай ўласнасці (САІУ);
  • міжнародныя канвенцыі, дагаворы і пагадненні ў галіне кнігавыдання, кнігаразмеркавання і аўтарскага права;
  • абарона аўтарскага права, кніжная і выдавецкая справа ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая для журналістаў, выдаўцоў, аўтараў, работнікаў кніжнай сферы, а таксама для юрыстаў, прадпрымальнікаў і ўсіх, хто цікавіцца праблемамі абароны аўтарскага і сумежных правоў.

Спасылкі на сайты сістэмы ААН:

ЮНЕСКА

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ)

ААН

Дадатковая інфармацыя

Commonwealth of Learning

Copyright Research and Information Center (Japan)

EUCLID International

European Bureau of Library, Information and Documentation Associations

European Publishers Council

Intellectual Property Watch

International Board on Books for Young People

International Federation of Library Associations and Institutions

International ISBN Agency

International Publishers Association

International Reading Association

United States Copyright Office

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам