ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Урачыстая цырымонія ўскладання кветак Янку Купалу з нагоды 140-годдзя з дня яго нараджэння
Адкрыццё выставы “Лясная песня” ў Туркменістане да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Кнігі з бібліятэкі Янкі Купалы ў фондзе галоўнай кніжніцы краіны

Кнігі з бібліятэкі Янкі Купалы ў фондзе галоўнай кніжніцы краіны
Іншыя Навіны

7 ліпеня краіна адзначае значны юбілей – 140 гадоў з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча).

Да гэтай падзеі Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі арганізавана юбілейная выстава “Песняры зямлі беларускай”, у межах якой музей кнігі запрашае да знаёмства з часткай уласнага кнігазбору паэта, перададзенай бібліятэцы ў 1920-я гг.

У экспазіцыі прадстаўлены рукапісы ўспамінаў вядомага бібліёграфа Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна Бібіла Юліі Іосіфаўны, якія сведчаць аб тым, што Янка Купала “з ахвотай дзяліўся сваімі ведамі пра кнігі” і адным з першых беларускіх аўтараў перадаў свае рукапісы і кнігі ў бібліятэчны фонд.

Biblijateka Janki Kupaly-1.jpg

Асаблівую каштоўнасць уяўляюць захаваныя выданні, пазначаныя ўладальніцкім запісам “Ів. Луцэвіч”. Сярод іх старадрукі ХVIII–ХІХ і рэдкія выданні пачатку ХХ стст. Найбольш ранняе кірылічнае выданне датавана 1772 г. Таксама прадстаўлены кнігі, выдадзеныя ў Пачаеве, Вільні, Віцебску, Смаленску, Маскве і Санкт-Пецярбургу.


Выстава будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 31 жніўня 2022 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81293 27 22.

Цікавы матэрыял да юбілею народнага майстра слова Янкі Купалы размешчаны ў анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

“Папулярызацыя кнігі ў век лічбавай трансфармацыі” – міжрэгіянальны семінар для публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці

11 Жні 2022

9–10 жніўня на базе Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прайшоў міжрэгіянальны семінар для дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці і загадчыкаў аддзеламі абслугоўвання і інфармацыі цэнтральных раённых (гарадскіх) бібліятэк “Папулярызацыя кнігі ў век лічбавай трансфармацыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Фотавыстава “ЕЭК – 10 гадоў для грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза”

9 Жні 2022

З 9 жніўня ў кальцавой галерэі 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі дэманструецца перасоўная фотавыстава “ЕЭК – 10 гадоў для грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза”.

Мастацкія выстаўкі

У жніўні спаўняецца 505 гадоў з дня выдання Францыскам Скарынам першай кнігі

5 Жні 2022

Псалтыр – першая друкаваная беларуская кніга, адна з найбольш старажытных і папулярных кніг Старога Запавету. Асноўны яе змест духоўныя песні – псалмы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам