ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Шчырая споведзь
Арт-праект “Мастацтва аўтсайдараў”

Кнігі беларускага замежжа

Кнігі беларускага замежжа
Іншыя навіны

З 31 ліпеня па 30 верасня 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць тэматычная кніжная выстаўка "Кнігі беларускага замежжа (выданні 1990–2009 гг.)".


Беларускае замежжа – гэта маладаследаваная і цікавая частка нашай агульнай гісторыі і літаратуры. Сёння беларусы па розных прычынах жывуць і працуюць у Аўстраліі, Англіі, Аргенціне, Германіі, ЗША, Канадзе, Польшчы, Расіі, Францыі і іншых краінах свету.

Экспазіцыя, у якой больш за 500 дакументаў, выдадзеных за апошнія дваццаць гадоў, прадастаўляе магчымасць лепш зразумець розныя бакі жыцця беларусаў за мяжой, пазнаёміцца з кнігавыдавецкай дзейнасцю беларускай эміграцыі, а таксама з публікацыямі, прысвечанымі яе прадстаўнікам.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам