ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сімяон Полацкі. Да 380-годдзя з дня нараджэння
Прыгажосць беларускіх гарадоў

Кніга на ўсе часы

Кніга на ўсе часы
Іншыя навіны

З 4 студзеня да 28 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) ладзіцца выстаўка серыі “Кніга на ўсе часы”.


Кнігі пісьменнікаў розных часоў і народаў перажылі стагоддзі і з цягам часу не толькі не згубілі вастрыні і актуальнасці, але і набылі новы сэнс, здабылі любоў і прызнанне многіх пакаленняў удзячных чытачоў.

Прапанаваная ўвазе наведвальнікаў выстаўка знаёміць з кнігамі, якія ўвайшлі ў скарбніцу сусветнай літаратуры, найбольш значнымі творамі розных па форме і змесце жанраў: трагедыі, камедыі, балады, гістарычнага і прыгодніцкага рамана, лірычнага верша і паэмы.

Кожная кніжная серыя – гэта адбор абмежаванай колькасці твораў па зададзеным прызнаку ці крытэрыі і нагадвае рекамендацыйны спіс літаратуры. З акіяна кніг чытачу неабходна адабраць самыя, самыя... Самыя неабходныя, цікавыя і таленавітыя. Добрым памочнікам у гэтым выбары стане даная выстаўка, якая ўключае каля 300 выданняў і прызначана для ўсіх аматараў мастацкага слова.

Акрамя таго, экспазіцыя змяшчае сучасныя слоўнікі-даведнікі па літаратуры, энцыклапедыі літаратурных герояў, біяграфічныя даведнікі, вялікія літаратурныя энцыклапедыі. Такія выданні, як “100 персонажей мировой литературы”, “100 величайших книг, которые потрясли мир”, “100 запрещенных книг”, “Книги, которые должен знать современный человек”, паслужаць карыснымі дарадчыкамі ў чытанні. Кніга прадстаўлена таксама і як інструмент бібліятэрапіі.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-86, 293-29-80.

Навіны

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам