ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыты доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў
Фотапраект Вадзіма Качана “Мінск. Прагулкі па горадзе”

Клопат аб састарэлых ва ўмовах сусветных трансфармацый

Іншыя навіны

З 1 кастрычніка па 5 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка «Забота о престарелых в условиях мировой трансформации», прысвечаная Міжнароднаму дню пажылых людзей.


З 1 кастрычніка па 5 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка «Забота о престарелых в условиях мировой трансформации», прысвечаная Міжнароднаму дню пажылых людзей.
Міжнародны дзень пажылых людзей быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН (рэзалюцыя 45/106) 14 снежня 1990 года і штогод адзначаецца 1 кастрычніка.

Гэта свята – даніна павагі і ўвагі да людзей, за плячыма  якіх шматгадовая праца, нялёгкія выпрабаванні, багаты жыццёвы вопыт. Ва ўсе часы ў грамадстве з асаблівай павагай ставіліся да старэйшага пакалення, якое ўвасабляе ў сабе мудрасць, лепшыя рысы і традыцыі народа.

Сёння ў свеце назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя старэння насельніцтва. Цяпер колькасць людзей, узрост якіх перавышае 60 гадоў, складае прыкладна 10 працэнтаў ад агульнай колькасці жыхароў Зямлі, у 2050 годзе іх колькасць узрасце да 21 працэнта. Паводле апошніх даследаванняў, да 2050 года колькасць пажылых людзей у свеце павялічыцца з 600 млн. амаль да 2 млрд.

Прынцып ААН у адносінах да пажылых людзей – зрабіць паўнакроўным жыццё асоб старога ўзросту, забяспечыць ім неабходны догляд і ўмовы для рэалізацыі ўнутранага патэнцыялу і ўдзелу ў жыцці грамадства.

Прапанаваная тэматычная выстаўка заклікана  прыцягнуць увагу чытача да праблем людзей пажылога ўзросту, іх індывідуальных і сацыяльных запатрабаванняў, павысіць ступень інфармаванасці грамадскасці аб праблеме дэмаграфічнага старэння грамадства.

Экспазіцыя налічае каля 60 дакументаў, вялікую частку якіх складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага Саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.

Выстаўка будзе цікавай для сацыёлагаў, супрацоўнікаў розных органаў дзяржаўнага кіравання, сацыяльных работнікаў,  выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, а таксама для ўсіх тых, хто цікавіцца сучаснымі сацыяльнымі, дэмаграфічнымі і сацыяльна-эканамічнымі праблемамі.

Спасылкі на сайты ААН і сістэмы ААН:

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый:

Дэпартамент грамадскай інфармацыі
Міжнародны дзень пажылых людзей
Другая сусветная асамблея па праблемах старэння (Мадрыд, 8-12 красавіка 2002 год)
Дэпартамент па міжнародных эканамічных і сацыяльных пытаннях
Праграма ААН у галіне старэння
Старэнне насельніцтва планеты
Наступствы старэння грамадства
Другая сусветная асамблея па праблемах старэння (Мадрыд, 8-12 красавіка 2002 год)
Глабальныя пытанні парадку дня ААН - старэнне
Рэгіянальныя камісіі

Старэнне - аддзел насельніцтва і сацыяльнай інтэграцыі, Эканамічная і сацыяльная камісія ААН для Азіі і Ціхага акіяна
Праект старэння насельніцтва (ЕЭК)
Сетка дэмаграфічнай інфармацыі, Эканамічная і сацыяльная камісія для Заходняй Азіі ААН
Інфармацыя аб насельніцтве Афрыкі (ЭКА)
Старэнне і развіццё (ЭКЛАК)
Міжнародны інстытут па пытаннях старэння (INIA - Мальта)
Міжнародная арганізацыя працы:

МАП і пытанні старэння
Міжнародны вучэбны і навукова-даследчы інстытут па паляпшэнні становішча жанчын  (МННДІПЖ):
Старэнне - Special Collection
Фонд ААН у галіне  народанасельніцтва
Сусветны банк:

Пенсіі ў рэжыме анлайн 
 

Сусветная арганізацыя аховы здароўя:
Ageing
Жанчыны, старэнне і здароўе

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам