ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пад небам Грэцыі свяшчэннай…
Да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права

Класічных традыцый прыгажосць

Класічных традыцый прыгажосць
Іншыя навіны

З 23 сакавіка па 11 чэрвеня ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) арганізавана выстаўка “Класічных традыцый прыгажосць”, прысвечаная 280-годдзю з дня нараджэння Франца Ёзэфа Гайдна (1732–1809).


Вялікі аўстрыйскі кампазітар, дырыжор, адзін з заснавальнікаў венскай класічнай школы Ф. Гайдн прайшоў доўгі і складаны творчы шлях, пакінуўшы сапраўды велізарную спадчыну, якая складаецца з твораў практычна ўсіх існаваўшых у той час музычных жанраў. Ім створана больш за 100 сімфоній, струнныя квартэты, санаты для фартэпіяна, оперы, імшы, кантаты, канцэрты, камерныя ансамблі...

Сярод найбольш вядомых твораў – “Развітальная сімфонія” (1772), дванаццаць “Лонданскіх сімфоній” (1791–1795), напісаных пад час трыўмфальнай паездкі ў Англію. Годна ўвянчалі творчы шлях кампазітара араторыі “Стварэнне свету” (1798) і “Поры года” (1801). Кампазітар з’яўляецца аўтарам музыкі, якая стала нацыянальным гімнам Аўстрыі, а пазней – Германіі.

На выстаўцы прадстаўлены нотныя зборнікі шматлікіх твораў Ф. Ё. Гайдна, сярод якіх рэдкія выданні XIX ст., а таксама аўдыядакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Дапаўняюць экспазіцыю кнігі і публікацыі з перыядычных выданняў пра кампазітара і яго творчасць.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам