ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з кіраўнікамі расійскіх СМІ
Паэт фарбы і лініі

Хараство італьянскага мастацтва ў выданнях бібліятэкі Франка Марыя Рычы

Хараство італьянскага мастацтва ў выданнях бібліятэкі Франка Марыя Рычы
Іншыя навіны

З 21 сакавіка па 10 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) ладзіцца кніжная выстаўка "Пышнасць італьянскага мастацтва ў выданнях бібліятэкі Франка Марыя Рычы”.


Напярэдадні святкавання 150-годдзя аб’яднання італьянскіх зямель Пасольства Італіі ў Рэспубліцы Беларусь дало наведвальнікам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўнікальную магчымасць убачыць частку калекцыі кніг і часопісаў аднаго з самых прэстыжных выдавецтваў у свеце.

Франка Марыя Рычы, арыстакрат і бліскучы графічны дызайнер, у 1963 годзе ў родным горадзе Парма заснаваў выдавецкі дом, які носіць яго імя.

Фаліянты выдавецтва “Franco Maria Ricci” (“FMR”) характарызуюцца выключнай якасцю і майстэрствам вырабу, выкарыстаннем таніраванай паперы ручной вытворчасці, асобнымі ўклейкамі фатаграфій і рэпрадукцый твораў мастацтва, карт, чарцяжоў, схем.

Тэксты, напісаныя мастацтвазнаўцамі з сусветнымі імёнамі, адрозніваюцца прыгажосцю, выразнасцю і ўраўнаважанасцю набору, дасягнутага ідэальнымі суадносінамі шрыфта Вodoni і шчодра выкарыстоўваемай белай прасторы. Гэты прыём сеньёр Рычы ўзяў ад распрацоўшчыка 400 відаў шрыфтоў і кіраўніка Каралеўскай друкарні ў Парме ў 18 – пачатку 19 стагоддзя Джамбатыста Бадоні.

Франка Марыя Рычы аддаў даніну павагі свайму геніяльнаму суайчынніку, абраўшы для першага выдання “FMR” выпуск рэпрынта “Manuale tipografico” Джамбатыста Бадоні. Яму ж сеньёр Рычы абавязаны выкарыстаннем некаторых элементаў у афармленні сваіх стыльных вокладак з чорнага шоўку.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 70 твораў друку выдавецтва “Franco Maria Ricci”, сярод якіх энцыклапедычныя выданні па мастацтве “ART FMR” з дзівоснай паліграфіяй, альбомы, прысвечаныя мастацкай калекцыі Нацыянальнай галерэі горада Пармы. Пышныя віды старадаўняй Фларэнцыі ў выкананні італьянскага мастака Фабіа Барбатоні сабраны ў кнізе “Florence lost”. Убранню знакамітага на ўвесь свет опернага тэатра Мілана прысвечаны альбом “La Scala”. Годнае месца сярод кніжных выданняў займае часопіс па мастацтве “FMR”, які выдаецца з 1982 г. 6 раз у год на італьянскай, англійскай, французскай і іспанскай мовах. Гэты часопіс заслужана прызнаны мастацтвазнаўцамі самым прыгожым часопісам у свеце.

Жамчужынай экспазіцыі па праве можна назваць пышна ілюстраванае 30-томнае гісторыка-біяграфічнае выданне “ANTICHI STATI”, якое з’яўляецца дасканалым творам друкарскага мастацтва, узорам стылю і бездакорнага густу.

Стыль класічнай элегантнасці выдавецкага дома “Franco Maria Ricci” і вельмі абмежаваныя тыражы яго прадукцыі надаюць дадатковую каштоўнасць друкаваным творам і выклікаюць вялікую цікавасць у бібліяфілаў і калекцыянераў ва ўсім свеце.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

     
           
     

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам