ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Я той хто шлях і хто па ім ідзе…”
Прававая і сацыяльная абарона інвалідаў

“Хадзі на мой голас”

“Хадзі на мой голас”
Іншыя навіны

З 29 лістапада па 31 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка “Хадзі на мой голас”, прысвечаная 80-годдзю беларускай паэтэсы і грамадскага дзеяча Дануты Бічэль-Загнетавай.


Паэтэсе, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1984) Дануце Бічэль-Загнетавай быў дараваны непаўторны паэтычны голас. У ім жывуць імклівы Нёман і старажытная Гародня, сівая Каложа і бацькоўская хата. Ён памятае дух беларускай даўніны, міфаў, абрадаў, песень. Гэта ўсёдаравальны голас маці, апякункі і захавальніцы роднай зямлі, традыцый, мовы.

Паэзія Дануты Бічэль-Загнетавай – гэта суцяшэнне для кожнае душы, якая шукае адказы на вечныя і таямнічыя пытанні, шукае выйсце з разладу да гармоніі, шукае шлях да Святла.

Выстаўку адкрываюць уласныя творы пісьменніцы, якія складаюць раздзел “Паэтычны ружанец”. Сярод прадстаўленых выданняў – зборнікі паэзіі “Дзявочае сэрца”, “Доля”, “Ты – гэта ты”, “Дзе ходзяць басанож”, “А на Палессі”, “Ты не самотны…”, “На белых аблоках сноў” і іншыя, а таксама кнігі літаратурных партрэтаў і эсэ “Хадзі на мой голас” і ”Мост святога Францішка”. Ёсць у творчай спадчыне пісьменніцы і кнігі для дзяцей – зборнікі паэзіі “Перапёлка”, “Грыб-парасон”, “Дзічка”, “Дагані на кані” і інш. Дапаўняюць раздзел літаратуразнаўчыя артыкулы з часопіса “Наша вера” за розныя гады.

Другая частка экспазіцыі “Служэнне праўдзе і любові” складаецца з перакладаў, зробленых Данутай Іванаўнай., у ліку якіх – выбраная паэзія ксяндза Яна Твардоўскага і Папы Рымскага Яна Паўла ІІ, а таксама перакладаў твораў паэтэсы на мовы свету – рускую, польскую, англійскую і інш.

З асаблівасцямі жыццёвага і творчага шляху юбіляра можна пазнаёміцца ў трэцім раздзеле выстаўкі – “Душу раскрыўшы насцеж”, які змяшчае асобныя артыкулы з часопісаў і зборнікаў па тэме.

Выстаўка налічвае каля 80 дакументаў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам