ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт міністра замежных спраў Рэспублікі Куба
Размаўляй са мной па-беларуску

Казанне Пятра Скаргі

Казанне Пятра Скаргі
Іншыя навіны

У музеі кнігі з 22 лютага па 22 мая ладзіцца выстаўка “Казанне Пятра Скаргі”, прымеркаваная да 475-годдзя з дня нараджэння царкоўнага i палiтычнага дзеяча Рэчы Паспалiтай Пятра Скаргі (1536–1612).


На выстаўцы дэманструюцца кнігі П. Скаргі, выдадзеныя ў XVI–XVIII стст. у Кракаве, Вільні і Пінску.

П. Скарга вучыўся ў Кракаўскім універсітэце. У 1564 г. стаў ксяндзом. Жыў у Львове, пасля – у Вене і Рыме, дзе ў 1569 г. уступіў у ордэн езуітаў. Выкладаў у езуіцкіх калегіумах Польшчы, Украіны, Беларусі, Латвіі і Эстоніі. П. Скарга ўдзельнічаў у заснаванні калегіума ў Вільні, а пасля яго пераўтварэння ў 1579 г. у акадэмію стаў яе першым рэктарам. З’яўляўся адным з заснавальнікаў Полацкага езуіцкага калегіума, дзе таксама займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. З 1588 г. быў прыдворным прапаведнікам караля Жыгімонта ІІІ Вазы.

П. Скарга лічыцца пачынальнiкам польскай аратарскай прозы. Вялікімі літаратурнымі якасцямі вызначаюцца яго “Нядзельныя і святочныя казанні на цэлы год” (“Kazania na niedziele y święta całego roku”), у складзе якіх змешчаны соймавыя прамовы, дзе аўтар дае маральную і палітычную ацэнку сітуацыі ў дзяржаве. На выстаўцы дэманструюцца чацвёртае і шостае выданні гэтай папулярнай кнігі, якія выйшлі ў езуіцкіх друкарнях Пінска і Вільні ў 1735 і 1793 гг. адпаведна. Пінская друкарня існавала пры Пінскім езуіцкім калегіуме прыкладна ў 1729–1746 гг. і надрукавала два выданні твораў П. Скаргі “Нядзельныя і святочныя казанні на цэлы год” у 1734 і 1735 гг. Віленская акадэмічная друкарня існавала ў 1586–1805 гг. пры Віленскай акадэміі. Аснову яе склалі шрыфты і іншая друкарская маёмасць берасцейскіх друкарань М.К. Радзівіла Чорнага, якія М. Радзівіл Сіротка ў 1586 г. падараваў езуітам.

Вялікай папулярнасцю (восем прыжыццёвых выданняў) карысталіся “Жыціі святых” (“Żywoty świętych”). У экспазіцыі прадстаўлены перавыданні XVII i XVIII стст. Кракаўскае выданне “Жыцій святых” (1619) выйшла ў друкарні Анджэя Пётркоўчыка, якая ў 1608 г. атрымала ад Жыгімонта ІІІ Вазы тытул каралеўскай. Віленскае выданне “Жыцій святых” (1780) убачыла свет у друкарні Віленскай акадэміі.

Прыжыццёвым выданнем П. Скаргі на выстаўцы з’яўляюцца “Казанні аб сямі сакрамантах касцёла” (“Kazania o siedmi sakramentach kościoła”), выдадзеныя ў 1600 г. у Кракаве ў друкарні А. Пётркоўчыка. Кніга належала Нясвіжскай бібліятэцы Радзівілаў, пра што сведчаць экслібрыс “Biblioteka Ordynacji Nieświeskiej” і пячатка “Ordynacjа Nieświeskа. Biblioteka. № 4420”. Выданне аздоблена гравюрамі, ініцыяламі і застаўкамі. Тэкст надрукаваны на польскай мове гатычным шрыфтам.

             
                 
             

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам