ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Беларуская паэзія ў Сербіі
Сімвалы жыцця беларускага

Каштоўнасць, якая не ведае межаў

Каштоўнасць, якая не ведае межаў
Іншыя навіны

З 17 ліпеня па 6 жніўня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Каштоўнасць, якая не ведае межаў”, прысвечаная Міжнароднаму дню дружбы.


Гэты Дзень – адно з самых маладых свят у календары ААН. Рашэнне аб яго правядзенні Генеральная Асамблея ААН прыняла 27 красавіка 2011 года на сваёй 65-й сесіі (рэзалюцыя 65/275). Ідэалагічнай асновай для новай даты сталі Дэкларацыя і праграма дзеянняў у галіне культуры міру і Міжнароднага дзесяцігоддзя культуры міру і ненасілля ў інтарэсах усёй планеты. Асамблея пастанавіла адзначаць штогод Міжнародны дзень дружбы 30 ліпеня, зазначыўшы, што сяброўства паміж народамі, краінамі, культурамі і асобнымі персонамі можа натхніць на намаганні па забеспячэнні міру і дае магчымасць навесці масты паміж грамадствамі, якія паважаюць культурную разнастайнасць.

Генеральная Асамблея заклікала дзяржавы, міжнародныя арганізацыі і групы грамадскай супольнасці, адзначаючы Міжнародны дзень дружбы, арганізоўваць мерапрыемствы і ініцыятывы, накіраваныя на падтрымку дыялогу паміж цывілізацыямі, салідарнасці, узаемаразумення і прымірэння.

У рэзалюцыі таксама падкрэсліваецца важнасць заахвочвання моладзі як будучых лідараў да грамадскай дзейнасці, якая садзейнічае дыялогу культур і павазе разнастайнасці.

Сяброўства, гармонія, памяркоўнасць, узаемная павага і клопат – гэтыя канцэпцыі ляжаць у аснове ўсёй дзейнасці Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і яе падраздзяленняў. Статут ААН абвяшчае, што адной з мэт Арганізацыі з’яўляецца развіццё “дружалюбных адносін паміж нацыямі”. Тыя ж самыя словы напісаны ў прэамбуле да Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека. У Статуце ЮНЕСКА гаворыцца пра неабходнасць ўсталявання міру, заснаванага не толькі на “эканамічных і палітычных пагадненнях урадаў”, але і на “інтэлектуальнай і маральнай салідарнасці чалавецтва”. Ініцыятыва Альянсу цывілізацый ААН таксама накіравана на ўмацаванне супрацоўніцтва і ўзаемаразумення паміж дзяржавамі і народамі розных культур і рэлігій, у тым ліку для барацьбы супраць сіл, якія распальваюць экстрэмізм.

Святкаванне Міжнароднага дня дружбы, па меркаванні ААН, павінна праводзіцца з улікам асаблівасцей культуры, традыцый і звычаяў розных краін. Калі мы сябруем адзін з адным, мы напрамую знаёмімся з разнастайнасцю навакольнага свету і рознымі пунктамі гледжання. Сяброўства дорыць радасць і дапамагае ў цяжкую хвіліну, хоць нават самыя трывалыя адносіны могуць падвяргацца выпрабаванням. Тыя ж прынцыпы, на якіх будуюць адносіны самыя лепшыя сябры – давер, павага і ўзаемавыгадныя рашэнні, – адыгрываюць таксама важную ролю ў супольнасці дзяржаў. Сяброўства паміж народамі, краінамі і культурамі – гэта аснова для забеспячэння міру, стабільнасці і згоды паміж імі. Таму вельмі актуальна ў наш час гучаць словы прэзідэнта Злучаных Штатаў Вудра Вільсана, які сказаў: “Сяброўства – гэта адзінае, што можа калі-небудзь аб’яднаць увесь свет”.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Дружба народаў: разам да адзінай мэты;
  • Дружба – адзін з галоўных маральных законаў сучаснасці;
  • Дыялог паміж цывілізацыямі – талерантнасць у рашэнні палітычных і сацыяльных канфліктаў;
  • Культура міру;
  • Выхаванне ў духу памяркоўнасці;
  • Дыялог паміж культурамі.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае каля 50 дакументаў. У асноўным, гэта дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза і інш.) на рускай, англійскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН (мастхед), брашуры, буклеты.

Выстаўка будзе карыснай шырокаму кругу чытачоў, якія цікавяцца культурай міру, культурнай разнастайнасцю, праблемамі сучасных міжканфесійных адносін, пытаннямі талерантнасці, а таксама спецыялістам у галіне сусветнай палітыкі, дыпламатыі, міжнародных адносін, міжнароднага права і канфлікталогіі.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам