ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Калядная зорка
Штрыхi да партрэта Рыгора Барадулiна

Карыфей славістыкі

Карыфей славістыкі
Іншыя навіны

З 27 снежня па 15 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) ладзіцца кніжная выстаўка “Карыфей славістыкі”, прысвечаная 150-гадоваму юбілею філолага-славіста Яўхіма Фёдаравіча Карскага.


З імем заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, фалькларыста, палеографа, педагога, акадэміка Пецярбургскай акадэміі навук, правадзейнага члена Інбелкульта і Чэшскай акадэміі навук Я. Ф. Карскага (1861–1931) звязана цэлая эпоха ў развіцці айчыннай і замежнай славістычнай навукі, даследаванні кардынальных праблем мовазнаўства.

Незвычайна плённымі з’яўляюцца здабыткі творчай дзейнасці Я. Карскага ў галіне этнаграфіі і фалькларыстыкі. Этнограф вывучаў вусна-паэтычную творчасць і побыт беларускага народа, яго цікавілі пытанні гісторыі і развіцця беларускай мовы, паходжання беларускай народнасці, межаў этнічнай тэрыторыі Беларусі.

Больш за 140 дакументаў, якія экспануюцца на выстаўцы, знаёмяць з кнігамі акадэміка, якія і па сённяшні дзень не страцілі сваёй навуковай значнасці і актуальнасці.

Галоўная праца вучонага – трохтомная манаграфія “Беларусы”, над якой Я. Карскі працаваў каля 40 гадоў. Яе называюць “энцыклапедыяй беларусазнаўства”. Цікавыя таксама даследаванні – “Обзор звуков и форм белорусской речи” (1885), “Западнорусские переводы псалтыри в ХV–XVII веках” (1896), “Белорусская речь” (1918), “Русская диалектология” (1924) і інш.

Асобным раздзелам экспазіцыі прадстаўлены кнігі, рэдактарам ці складальнікам якіх з’яўляецца Яўхім Фёдаравіч.

Апошні раздзел выстаўкі змяшчае публікацыі, кнігі і артыкулы пра жыццё і творчасць Я. Ф. Карскага.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

У музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 9 снежня па 15 студзеня ладзіцца выстаўка “Спадчына акадэміка Яўхіма Карскага: да 150-годдзя з дня нараджэння”.

                 
                       
                   

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам