ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Як зразумець сваё цела і выкарыстаць яго магчымасці
XIX Рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Каралева высокага слова

Каралева высокага слова
Іншыя навіны

З 2 па 30 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Каралева высокага слова”, прымеркаваная да 170-годдзя з дня нараджэння польскай пісьменніцы, грамадскага дзеяча, педагога Элізы Ажэшкі (1841–1910).


Літаратурная спадчына Э. Ажэшкі вялікая – больш за пяцьдзясят тамоў твораў розных празаічных жанраў. Да іх далучаюцца дзесяць тамоў твораў эпісталярнага жанру высокай мастацкай вартасці: лісты да літаратараў, людзей навукі, сяброў-пісьменнікаў, перакладчыкаў, рэдактараў і выдаўцоў. Яе творы перакладзены на 20 еўрапейскіх моў. Усе раманы, аповесці, апавяданні, літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы звязаны з канкрэтнымі асаблівасцямі жыцця беларускага і польскага народаў у другой палове ХІХ ст. У сваіх творах пісьменніца заўсёды закранала вострыя праблемы сучаснасці, імкнулася перадаць сутнасць і дух часу.

Творы Элізы Ажэшкі маюць асаблівае значэнне для беларускага народа: лепшая частка яе творчай спадчыны прысвечана менавіта яму. Пісьменніца са спагадай “зазірнула” ў хату беларускага селяніна, не толькі жахнулася яго нядолі, але і ўбачыла духоўную прыгажосць, працавітасць і пачуццё адзінства з прыродай.

Экспазіцыя змяшчае каля 180 дакументаў і складаецца з двух раздзелаў.

У раздзеле “З творчай спадчыны Э. Ажэшкі” прадстаўлены як прыжыццёвыя выданні пісьменніцы на польскай мове, так і творы, выдадзеныя пасля яе смерці. Сярод іх аповесці “Niziny” (“Нізіны”), “Dziurdziowie” (“Дзюрдзі”), “Cham” (“Хам”), “Pan Graba” (“Пан Граба”), “Meir Ezofowicz” (“Мэір Эзафовіч”), апавяданне “Gedali” (“Гедалі”), раманы “Nad Niemnem” (“Над Нёманам”), “Marta” (“Марта”) і іншыя, а таксама яе эпісталярная спадчына. Працягваюць раздзел творы пісьменніцы, перакладзеныя на беларускую і рускую мовы. У ліку перакладчыкаў Я. Бяганская, Я. Брыль, В. Ластоўскі і інш.

Раздзел “На старонках часу: асоба і творчасць Э. Ажэшкі” змяшчае літаратуру беларускіх і польскіх даследчыкаў і літаратуразнаўцаў пра творчы і жыццёвы шлях пісьменніцы. Пра Э. Ажэшку пісьменнік-краязнавец У. Содаль сказаў такія словы: “Ажэшка, як ніхто да яе, апавядала свету пра беларусаў і Беларусь. Яна для нашага краю, як Гогаль для Украіны. Той быў сувязны між Украінай і Расіяй, а яна – між Беларуссю і Польшчай”.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам