ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Цікава пачытаць”: кніга “Навагоднія прыгоды мышаняці Піпа”
Нацыянальная бібліятэка Беларусі віншуе з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым! (відэа)

Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: правы, абавязкі, адказнасць

Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: правы, абавязкі, адказнасць
Іншыя навіны

З 11 студзеня па 28 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: правы, абавязкі, адказнасць”, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка).

Канстытуцыя суверэннай Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам. У далейшым змены і дапаўненні ў Канстытуцыю ўносіліся тройчы (заўсёды – шляхам рэферэндуму).

Канстытуцыя з’яўляецца прававым падмуркам дзяржаўнага і грамадскага жыцця, асноўнай крыніцай нацыянальнай прававой сістэмы. Яна вызначае канстытуцыйны лад, галоўныя ўстоі дзяржавы і забяспечвае сваімі прадпісаннямі і законамі іх стабільнасць і надзейную абарону, умацоўвае палітычны і ідэалагічны плюралізм, а таксама прававы статус чалавека і грамадзяніна.

Структура Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь стандартная: прэамбула, асноўная частка і заключныя, пераходныя палажэнні. Канстытуцыя складаецца са 146 артыкулаў, усе яе палажэнні неабходна разумець у сістэмнай узаемасувязі. Яна валодае вяршэнствам адносна ўсіх іншых прававых актаў, складае ядро прававой сістэмы дзяржавы. Адметнымі рысамі дзеючай Канстытуцыі з’яўляюцца: замацаванне ў якасці эканамічнай асновы разнастайнасці форм уласнасці; устанаўленне роўнасці дзяржавы і грамадзяніна, наяўнасць у іх узаемных абавязацельстваў; арыентацыя заканадаўства на агульнапрызнаныя прынцыпы міжнароднага права; падзел і ўзаемадзеянне ўлад; прамы характар дзеяння Канстытуцыі.

За ўсю гісторыю развіцця Беларусі як самастойнай, незалежнай дзяржавы ў краіне дзейнічала пяць канстытуцый. Канстытуцыя як прадукт дзяржавы адлюстроўвае ўзровень развіцця ўсяго грамадства, характар уладных адносін, якія склаліся на момант яе прыняцця. Гэта першая ў гісторыі беларускай дзяржавы Канстытуцыя, якая на вышэйшым заканадаўчым узроўні замацавала ідэю прававой дзяржавы як базавую каштоўнасць нашага грамадства.

Экспазіцыя налічвае каля 70 дакументаў: кнігі, аўтарэфераты дысертацый, перыядычныя выданні.

Выстава адрасуецца заканадаўцам, навуковым работнікам, выкладчыкам, аспірантам і студэнтам юрыдычных і гістарычных факультэтаў, палітолагам і ўсім, хто цікавіцца канстытуцыйным правам і гісторыяй дзяржавы і права.

Выстава ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Дзяржаўная Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: роля і значэнне
  • Этапы стварэння пятай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: распрацоўка, праекты, прыняцце
  • Роля канстытуцыйнага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе
  • Гістарычныя вехі Канстытуцыі БССР 1919, 1927, 1937 1978 гадоў

Карысныя спасылкі:

Спіс літаратуры


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам