ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
5 снежня спаўняецца 80 гадоў ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванаму спецыялісту ў галіне бібліятэчнай справы Марыі Уладзіміраўне Сокал
Як школьнікам правесці час у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі весела і карысна?

Калядная зорка

Калядная зорка
Іншыя навіны

Новы год і Раство – бадай што самыя чаканыя святы сусветнага календара. Нягледзячы на тое, што для паловы насельніцтва нашай планеты гэтыя даты прыпадаюць на халодную пару года, складана прыгадаць больш цёплую і ўтульную атмасферу ў дамах і на вуліцах.

Але для беларусаў канец і пачатак года – гэта не проста даты. Гэта два тыдні радасці і весялосці, імя якім – Каляды. Раней за гэты час беларусы паспявалі развітацца з грузам старога года, накрыць на стол тры куцці, абавязкова наведаць царкву ці касцёл, абысці суседзяў са шчырымі зычаннямі дабрабыту, паваражыць на наступны год. Усе два тыдні чалавек імкнуўся быць вясёлы, ветлівы, гуллівы, а часам нават і дураслівы, акурат як і самі калядкі – невялічкія духі-істоты, якія наведваюць людзей у гэтую пару.

Пра гэтыя традыцыі і расказвае кніжная выстаўка “Калядная зорка”. Яна складаецца з некалькіх раздзелаў. Першы – “Каляды ў свеце” – расказвае пра традыцыі святкавання самай чаканай пары ў розных краінах. Тут жа прадстаўлены сапраўдны традыцыйны нямецкі вертэп – Weihnachtskrippe.

У раздзеле “Каляды на Беларусі” асаблівая ўвага нададзена традыцыі святкавання Новага года нашымі продкамі: прадстаўлены выданні з акадэмічнай кніжнай серыі “Беларуская народная творчасць”, працы Таццяны Кухаронак, Алеся Лозкі, Аксаны Катовіч і інш. Гаспадыням будзе цікава пазнаёміцца з рэцэптамі традыцыйнай кухні з кніг беларускіх кухмістраў Алеся Белага і Алены Мікульчык.

Бавіць доўгія зімнія вечары дапамогуць класічныя калядныя гісторыі Чарльза Дзікенса, Ганса Хрысціяна Андэрсэна, Вашынгтона Ірвінга. Для самых маленькіх супрацоўнікі бібліятэкі падабралі радасныя гісторыі Свэна Нурдквіста і Юі Вісландэр пра зімовыя прыгоды ката Фіндуса і каровы Мамы Му. Яны прадстаўлены ў раздзеле “Цёплыя вечары”.

Kaliadnaja-zorka-6.jpg

Запрашаем вас на выстаўку “Калядная зорка” раздзяліць з намі святочную атмасферу і настрой.

Шчаслівых Каляд і Новага года!

Выстаўка знаходзіцца на 2-м паверсе кальцавога калідора.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

26 Сту 2021

“Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выдала персанальную энцыклапедыю “Уладзімір Караткевіч”. Аддрукавана кніга ў 65, 45 улікова-выдавецкіх аркушаў тыражом 1 000 экзэмпляраў на ААТ “Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа”.

Навіны бібліятэк

Размешчана праграма навукова-практычнага семінара “Шляхамі маладнякоўцаў”

26 Сту 2021

27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе навукова-практычны семінар “Шляхамі маладнякоўцаў”, прысвечаны юбілеям пісьменнікаў-маладнякоўцаў: 135-годдзю Змітрака Бядулі (1886–1941) і 120-годдзю Міхася Зарэцкага (1901–1937).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

23 Сту 2021

23 студзеня на відэасэрвісе VOKA адбудзецца трансляцыя спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Кар’ера доктара Рауса”. Ён пастаўлены па п’есе Віктара Марціновіча, галоўным героем якой з’яўляецца Францыск Скарына.

Навіны бібліятэк

Стваральнік “Маладняка”: новы віртуальны раздзел да 115-годдзя Андрэя Александровіча

22 Сту 2021

У 2021 годзе мы працягваем плённую працу над сумесным праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які парадуе карыстальнікаў новымі цікавымі матэрыяламі і навінамі. Праект ажыццяўляе Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Бібліятэкарам
111