ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Тэставы доступ да ЭБС выдавецтва “Лань”
Урачыстыя мерапрыемствы да Дня бібліятэк

Каля небяспечнай рысы

Каля небяспечнай рысы
Іншыя навіны

З 16 верасня па 13 кастрычніка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта кніжная выстаўка “Каля небяспечнай рысы: ядзерная зброя і міжнародная бяспека”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за поўную ліквідацыю ядзернай зброі.


Гэты Дзень быў заснаваны 5 снежня 2013 г. на 68-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН рэзалюцыяй № A/RES/68/32 і штогод адзначаецца 26 верасня.

Рэзалюцыя пастанавіла склікаць не пазней за 2018 г. міжнародную канферэнцыю Арганізацыі Аб’яднаных Нацый высокага ўзроўню па ядзерным раззбраенні і неадкладна пачаць на канферэнцыі перагаворы, накіраваныя на найхутчэйшае заключэнне ўсёабдымнай канвенцыі па ядзернай зброі з мэтай забараніць валоданне ёю, яе распрацоўку, вытворчасць, набыццё, выпрабаванне, ужыванне і забяспечыць яе знішчэнне.

Поўная ліквідацыя ядзернай зброі з’яўляецца адной з найстарэйшых мэт ААН. Гэтая мэта была прадметам першай рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі, прынятай у 1946 г. З 1959 г. яна, нараўне з усеагульным і поўным раззбраеннем, была ўключана ў парадак дня Генеральнай Асамблеі. Тэма поўнай ліквідацыі ядзернай зброі была асноўнай ў аглядных канферэнцыях, якія праводзіліся ў ААН з 1975 г. дзяржавамі – удзельніцамі Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі. Яна была вызначана ў якасці адной з прыярытэтных задач першай спецыяльнай сесіі Генеральнай Асамблеі па раззбраенні ў 1978 г., якая надала асаблівую ўвагу праблеме ядзернага раззбраення.

Аднак на сённяшні дзень многія краіны не спяшаюцца з ліквідацыяй свайго ядзернага ўзбраення. Пытанне валодання гэтай зброяй непазбежна разглядаецца кожнай дзяржавай з пазіцыі нацыянальных інтарэсаў. Ва ўмовах, калі сусветная эканоміка дае збоі, часта менавіта ваенная сіла становіцца фактарам, які вызначае міжнародны статут дзяржавы. Дактрына ядзернага стрымлівання захоўваецца ў якасці элемента палітыкі бяспекі ўсіх ядзерных дзяржаў і іх ядзерных саюзнікаў.

Сёння ў арсеналах краін свету налічваецца каля 17 000 адзінак ядзернай зброі. Краіны, якія валодаюць такой зброяй, распрацавалі доўгатэрміновыя планы па мадэрнізацыі сваіх ядзерных арсеналаў. Па стане на 2014 г. ні адна з адзінак ядзернай зброі не была фізічна знішчана ў адпаведнасці з якім-небудзь двухбаковым або шматбаковым дагаворам, ніякіх перагавораў па ядзерным раззбраенні не вядзецца.

Улічваючы сітуацыю, якая склалася, Генеральная Асамблея заснавала Міжнародны дзень барацьбы за поўную ліквідацыю ядзернай зброі і заклікала сусветную супольнасць разгледзець ядзернае раззбраенне як адзін з найвышэйшых міжнародных прыярытэтаў.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 70 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, буклеты.

Экспазіцыя змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Гісторыя стварэння ядзернай зброі. Ядзерныя выпрабаванні. Гонка ядзерных узбраенняў.
  • Ядзернае раззбраенне і нераспаўсюджанне ядзернай зброі.
  • Спыненне ядзерных выпрабаванняў. Дагавор аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў.
  • Міжнародныя прававыя акты і дагаворы, накіраваныя на нераспаўсюджанне, скарачэнне і спыненне выпрабаванняў ядзернай зброі.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне раззбраення і бяспекі, атамнай энергетыкі, міжнародных адносін, а таксама палітолагам, эколагам, сацыёлагам, студэнтам і выкладчыкам ВНУ.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Карысныя спасылкі

Дакументы

  • Заявы, зробленыя на неафіцыйным пасяджэнні Генеральнай Асамблеі 26 верасня 2014 г.
  • Даклад Генеральнага сакратара "Наступная дзейнасць у святле праведзенага ў 2013 г. пасяджэння Генеральнай Асамблеі высокага ўзроўню па ядзерным раззбраенні"
  • Пасяджэнне Генеральнай Асамблеі высокага ўзроўню па ядзерным раззбраенні (A/RES/67/39)
  • Наступная дзейнасць у сувязі з праведзеным у 2013 г. пасяджэннем Генеральнай Асамблеі высокага ўзроўню па ядзерным раззбраенні (A/RES/68/32)
  • Наступная дзейнасць у сувязі з праведзеным у 2013 г. пасяджэннем Генеральнай Асамблеі высокага ўзроўню па ядзерным раззбраенні (A/RES/69/58)

Дэкларацыі і канвенцыі па ядзернай бяспецы

   

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам