З 25 лютага ў музеі кнігі працуе выстаўка “Кабзар”, прымеркаваная да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі.
Тарас Шаўчэнка (1814–1860) – вялікі ўкраінскі паэт, празаік, мастак і этнограф. Сёлета спаўняецца 200 год з дня яго нараджэння.
На выстаўцы да знакавага юбілею пісьменніка прадстаўлены рэдкія выданні. Найбольш адметная кніга – прыжыццёвае трэцяе выданне зборніка “Кабзар”. Яна выйшла ў 1860 годзе ў Санкт-Пецярбургу, пасля вяртання паэта з высылкі. Кніга з’явілася пры матэрыяльнай падтрымцы з боку вядомага мецэната і цукразаводчыка Кіеўскай губерні Платона Сімірэнкі.
Выданне сустрэла ў Пецярбургу вельмі моцныя прыпоны з боку цэнзуры і, толькі дзякуючы заступніцтву міністра народнай асветы Кавалеўскага, было надрукавана. У Расіі ўсе выданні “Кабзара” выходзілі ў скарачэннях, без рэзкіх палітычных вершаў. Трэцяе выданне 1860 года было больш поўным, чым папярэднія (уключана дадаткова 17 твораў).
У экспазіцыі дэманструюцца таксама мініяцюрныя кнігі, факсіміле рукапісаў і першага выдання “Кабзара” Тараса Шаўчэнкі.
Тэлефон для даведак: (8017) 293 25 85.