ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гіганцкія маланкі і вадкі азот: чытайце аб Ночы музеяў у Нацыянальнай бібліятэцы
Абвешчаны прыём заявак на конкурс "Экслібрыс" імя Анатоля Сыса

Інтрыга выставы “П’едэстал” раскрыта!

Інтрыга выставы “П’едэстал” раскрыта!
Іншыя навіны

18 мая у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі працавала выстава “П’едэстал”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў. Хто ж заняў пераможныя месцы на музейным п’едэстале?

Біблія.JPG

Самы каштоўны экспанат – найвялікшы скарб беларускай культуры  БІБЛІЯ, якую падрыхтаваў і выдаў першадрукар, асветнік-гуманіст Францыск Скарына. На выставе дэманстраваліся Кніга царстваў – комплекс з чатырох кніг Старога Запавету, выдадзены ў Празе ў 1518 г.

Адкрывальнік ісціны Суны.jpg

Самы старажытны рарытэт – усходні рукапіс ХIV ст. “АДКРЫВАЛЬНІК ІСЦІНЫ СУНЫ” (1377), напісаны на арабскай мове. Паходзіць з гомельскай калекцыі графа Ф.І. Паскевіча. Зборнік складаецца з каментарыяў на твор рэлігійна-філасофскага характару, што ўтрымлівае паданне аб словах і дзеяннях прарока Мухамада. Рукапіс дэманстраваўся ўпершыню.

Нанабіблія.jpg

Самы незвычайны экспанат – мікраскапічная НАНАБІБЛІЯ (2014), зробленая ў выглядзе мікрачыпа. З’яўляецца, па версіі выдаўцоў “Кнігі рэкордаў Гінеса”, самай мініяцюрнай Бібліяй у свеце. Яе памер 5 х 5 міліметраў. Прачытаць тэкст магчыма толькі з дапамогай мікраскопа з павелічэннем у 10 тыс. разоў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам