ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Майскі вальс
“Маладосць”: зачараваныя Максам

Іншыя сусветы: сюррэалізм і Сальвадор Далі

Іншыя сусветы: сюррэалізм і Сальвадор Далі
Іншыя навіны

З 8 мая па 2 чэрвеня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Іншыя сусветы: сюррэалізм і Сальвадор Далі” з калекцыі выяўленчых дакументаў бібліятэкі.


Сальвадор Далі (1904–1989) – іспанскі жывапісец, графік, скульптар, рэжысёр, пісьменнік. Адзін з самых вядомых прадстаўнікоў сюррэалізму. Мастак у абсалютна ашаламляльнай манеры выказаў сваё адмысловае бачанне сюррэалізму, вобразы якога ён знаходзіў у паўсядзённым асяроддзі, прытрымліваючыся ўстановак вынайдзенай ім тэорыі “крытычнай параноі”.

Сюррэалізм Далі не адрозніваў якія-небудзь асобныя бакі быцця – усё, што датыкалася да яго творчасці, ператваралася ў штосьці новае. С. Далі не рабіў выключэнняў ні для чаго: ён пісаў пра каханне і сэксуальную рэвалюцыю (“Загадка жадання”, 1926), гісторыю (“Аблічча вайны”, 1940), тэхніку (“Расшчапленне атама”, 1947), грамадства (“Загадка Гітлера”, 1939), рэлігію (“Хрыстос святога Хуана дэ ля Крус”, 1951). Яго карціны і малюнкі, напоўненыя нястрымнай фантазіяй і віртуознай тэхнікай выканання, уяўляюць сабой фантасмагорыі, у якіх самым ненатуральным сітуацыям і спалучэнням прадметаў нададзена яўная дакладнасць і пераканаўчасць.

Акрамя стварэння жывапісных палотнаў, С. Далі ілюстраваў кнігі, выпускаў уласныя, прыдумляў дызайнерскія распрацоўкі для такіх модных дамоў, як “Ніна Рычы”, “Крысціян Дыёр”, “Іў Сэн-Ларан”, а таксама дадаваў сюррэалістычныя дэталі ў рэкламу, балет, фільмы і г.д.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 80 дакументаў. Гэта кнігі, альбомы, рэпрадукцыі карцін, артыкулы, прысвечаныя майстру. Сярод экспанатаў – кнігі самога мастака “Афоризмы гения” (2000), “Дневник одного гения” (2012), “Моя тайная жизнь” (2003), успаміны яго блізкага сябра Аманды Лір “Дали глазами Аманды” (2005).

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 58.

 

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам