ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Жыццё, напоўненае святлом
Прэзентацыя і перадача ў дар унікальнага выдання першакрыніц

Інфармацыйная свабода ў сучасным свеце

Інфармацыйная свабода   ў сучасным свеце
Іншыя навіны

З 3 мая па 1 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) праводзіцца тэматычная кніжная выстаўка “Інфармацыйная свабода ў сучасным свеце”, прысвечаная Сусветнаму дню свабоды друку.


Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у снежні 1993 года (Рэзалюцыя № A/DEC/48/432) па рэкамендацыі 26-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА і штогод, пачынаючы з 1994-га, адзначаецца 3 мая.

Дата 3 мая выбрана не выпадкова. Менавіта ў гэты дзень у 1991 годзе ў сталіцы Намібіі прадстаўнікі незалежнага друку краін Афрыкі прынялі Віндхукскую дэкларацыю, якая змяшчала заклік да ўрадаў краін свету забяспечыць свабоду прэсы і яе дэмакратычны характар. У дэкларацыі падкрэслівалася, што найважнейшай састаўной часткай любога дэмакратычнага грамадства з’яўляецца свабодная, плюралістычная і незалежная прэса. Віндхукская дэкларацыя стала першым дакументам, які змяшчаў абавязацельствы па абароне свабоды грамадзяніна любой краіны свету выражаць сваё меркаванне і мець доступ да розных незалежных крыніц інфармацыі.

Сусветны дзень свабоды друку з’яўляецца штогадовым напамінам міжнароднаму грамадству пра тое, што свабода перакананняў і іх свабоднае выражэнне з’яўляецца адным з асноватворных праў чалавека. Гэта замацавана ў арт. 19 Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека. Абарона гэтых праў вельмі важная, паколькі яны ўяўляюць сабой аснову дэмакратыі і аказваюць рэальнае ўздзеянне на жыццё людзей ва ўсім свеце.

Прапаганда Сусветнага дня свабоды друку дазваляе напомніць урадам, міжурадавым і няўрадавым арганізацыям і ўсяму грамадству пра тую выключна важную ролю, якую адыгрывае свабодная прэса ў замацаванні дэмакратыі і садзейнічанні развіццю ва ўсім свеце. Адкрытыя сродкі масавай інфармацыі выконваюць функцыю люстэрка, у якім грамадства можа ўбачыць свой рэальны адбітак.

Штогод у гэты дзень ва ўсім свеце праводзяцца мерапрыемствы ў знак прыхільнасці асноватворным прынцыпам свабоды друку, абароны СМІ ад замаху на іх незалежнасць, а таксама з мэтай ушанаваць памяць загінуўшых журналістаў. Галоўным мерапрыемствам Сусветнага дня свабоды друку з’яўляецца ўручэнне Сусветнай прэміі ЮНЕСКА за ўклад у справу свабоднага друку імя Гільерма Кано (1948–1986), калумбійскага журналіста, які загінуў пры выкананні прафесійных абавязкаў.

Правядзенне гэтага Дня яшчэ раз дазваляе напомніць грамадству пра тое, што разам з небяспекай, якая падсцерагае журналістаў у раёнах канфліктаў і ў зонах баявых дзеянняў, ім даводзіцца ў сувязі са сваёй работай непасрэдна сутыкацца з пагрозамі, запалохваннем і рэальнымі актамі насілля. Гэтыя дзеянні не толькі парушаюць правы чалавека, але і ўскладняюць бесперашкоднае распаўсюджванне дакладнай інфармацыі, якая ляжыць у аснове эфектыўнага кіравання і дэмакратыі. Таму ўсе намаганні сучаснага грамадства павінны быць накіраваны на забеспячэнне аховы і бяспекі журналістаў ва ўсім свеце.

У 2010 годзе тэмай Сусветнага дня свабоды друку з’яўляецца “Свабода інфармацыі”. Гэтая тэма падкрэслівае важнасць свабоды інфармацыі як неад’емнай часткі свабоды выражэння меркаванняў і яе значэнне для развіцця дэмакратычнага кіравання. Свабода інфармацыі з’яўляецца прынцыпам, у адпаведнасці з якім арганізацыі і ўрады абавязаны дзяліцца інфармацыяй, якой яны валодаюць, або зрабіць яе даступнай кожнаму жадаючаму на падставе права грамадскасці быць інфармаванай. Права на інфармацыю мае фундаментальнае значэнне для падтрымкі іншых асноўных праў і для садзейнічання празрыстасці, справядлівасці і развіццю. А рэалізацыя гэтага права ў поўным аб’ёме не можа мець месца без існавання свабоднай, незалежнай, плюралістычнай, этычнай і прафесійнай прэсы.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае каля 100 дакументаў, большую частку якіх складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай, англійскай і нямецкай мовах. Гэта кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Інфармацыя і фарміраванне інфармацыйнага грамадства.
  • Свабода сродкаў масавай інфармацыі і забеспячэнне доступу да інфармацыі.
  • Міжнародна-прававыя дакументы ў галіне сродкаў масавай інфармацыі.
  • Сродкі масавай інфармацыі і дэмакратыя ў эпоху глабалізацыі. Насілле ў адносінах да СМІ.

Выстаўка будзе цікавай спецыялістам у галіне журналістыкі, права і сацыяльнай інфарматыкі, палітолагам, сацыёлагам, работнікам інфармацыйнай і бібліятэчнай сферы, даследчыкам СМІ, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі развіцця інфармацыйнага грамадства.

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам