ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Зімовы горад
Вялікі дзівак са Смілавіч

Інфармацыйная бяспека ў структуры права

Інфармацыйная бяспека ў структуры права
Іншыя навіны

З 16 студзеня да 26 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) арганізавана выстава “Інфармацыйная бяспека ў структуры права”, прысвечаная Сусветнаму дню бяспечнага Інтэрнэту.

Сусветны дзень бяспечнага Інтэрнэту з’явіўся ў студзені 2004 года і адзначаецца штогод у другі аўторак лютага. Мэта свята – інфармаваць людзей аб адказным і бяспечным выкарыстанні Інтэрнэту.

Сёння Інтэрнэт – неад’емная частка нашага жыцця. Ён дае шырокія магчымасці для навучання, зносін, працы, адпачынку: эканоміць наш час, дазваляе здзяйсняць пакупкі, працаваць не выходзячы з дому, ажыццяўляць плацяжы без чэргаў. Разам з тым Сетка хавае ў сабе мноства небяспек. Неразумнае жыццё ў віртуальнай рэальнасці можа абярнуцца і стратай грошай, здароўя, дзелавой рэпутацыі, і праблемамі з праваахоўнымі органамі.

Інтэрнэт – асаблівы віртуальны свет са сваімі законамі, злачынцамі і тымі, хто ахоўвае ў ім парадак. Ён непарыўна звязаны з рэальным светам і ўжо неаддзельны ад яго, вось чаму пытанне бяспекі ў Інтэрнэце з кожным днём паўстае ўсё больш востра. З улікам выклікаў, з якімі сутыкнулася сусветная супольнасць ва ўмовах пандэміі, пытанні падтрымання належнага ўзроўню інфармацыйнай бяспекі сталі як ніколі актуальнымі.

Рэспубліка Беларусь не засталася ў баку ад сусветных працэсаў. За час яе існавання ў якасці суверэннай дзяржавы былі распрацаваны і прыняты законы “Аб Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь”, “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”, “Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт” і інш. Бяспечнае і паспяховае выкарыстанне Інтэрнэту немагчымы без стварэння спрыяльнага прававога рэжыму і адлюстравання яго спецыфікі ў заканадаўстве.

Internet-4.jpg

Экспазіцыя, якая налічвае больш за 100 дакументаў – кніг, брашур, перыядычных выданняў, аўтарэфератаў дысертацый, уключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародна-прававое рэгуляванне сеткі Інтэрнэт: перспектывы развіцця
  • Нацыянальная бяспека Рэспублікі Беларусь у інфармацыйнай сферы
  • Канстытуцыйныя абавязкі дзяржавы і грамадзян у сферы інфармацыйных праваадносін
  • Інфармацыя як аб’ект грамадзянскага права
  • Трансфармацыя права ў лічбавую эпоху
  • Процідзеянне злачынствам, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій
  • Адказнасць карыстальнікаў у сацыяльных сетках
  • Абарона гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі пры распаўсюджванні звестак у сетцы Інтэрнэт, якія няславяць чалавека
  • Ахова праў дзіцяці ва ўмовах лічбавізацыі грамадскіх адносін

Выстава прызначана для спецыялістаў, якія працуюць у інтэрнэт-сферы, юрыстаў, якія займаюцца пытаннямі прававога рэгулявання інфармацыйных адносін, а таксама ўсіх карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

У бібліятэцы адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

7 Сне 2023

7 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прымеркаваная да 75-годдзя з дня прыняцця 9 снежня 1948 г. Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Зімовыя карункі

8 Сне 2023

Святочная выстава “Зімовыя карункі”, прымеркаваная да Новага года і Каляд, працуе з 8 снежня ў кальцавой галерэі 2-га паверха.

Кніжныя выстаўкі

Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва

7 Сне 2023

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Жыў-быў сабака: вобраз сабакі ў творах мастацтва” з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць з 7 снежня па 4 студзеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Кніжныя выстаўкі

Лічбавізацыя як трэнд бібліятэчнага развіцця – у эфіры “ЯСНАе TV”

4 Сне 2023

Дзякуючы сучасным IT-рашэнням мяняюцца прынцыпы бібліятэчнай працы: пачынаючы са спосабаў абслугоўвання чытачоў, заканчваючы ўнутранымі кіраўнічымі механікамі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Практычныя заняткі па рабоце з Банкам звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

5 Сне 2023

1 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшлі практычныя заняткі па рабоце з дзяржаўным інфармацыйным рэсурсам “Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь” для кіраўнікоў і спецыялістаў адміністрацый раёнаў г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам