ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Рэспубліканскі семінар
Міжнародны рэгіянальны семінар

Імгненні, спыненыя майстрам

Імгненні, спыненыя майстрам
Іншыя навіны

З 20 чэрвеня 2008 года ў зале выяўленчых і відэадакументаў праходзіць выстаўка «Імгненні, спыненыя майстрам», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Гаўрылы Вашчанкі, народнага мастака Рэспублікі Беларусь, педагога, прафесара, заснавальніка кафедры манументальнага мастацтва.



Значную частку творчасці Гаўрылы Вашчанкі складаюць жывапісныя палотны, майстар таксама шмат працаваў у жанры манументальнага мастацтва, дзе атрымаў усеагульнае прызнанне. Яго творы адрозніваюцца светлай лірычнасцю, філасофскай інтанацыяй, тонкім каларыстычным і кампазіцыйным майстэрствам.

За шматгадовую творчую дзейнасць мастак стварыў творы, якія заўсёды будуць мець эстэтычную каштоўнасць для беларускага народа.
На выстаўцы прадстаўлены альбомы, кнігі, артыкулы, паштоўкі і рэпрадукцыі работ вядомага мастака.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца сучасным беларускім мастацтвам і творчасцю Гаўрылы Харытонавіча Вашчанкі.

Выстаўка працуе з 20 чэрвеня па 20 ліпеня на 3-м паверсе ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307).

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам