ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Я не самотны, я кнігу маю...”
Святло паэзіі Максіма Багдановіча

“І зорка гарыць, і не вяне вянок...”

“І зорка гарыць, і не вяне вянок...”
Іншыя навіны

З 3 лістапада па 10 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) ладзіцца юбілейная кніжная выстаўка “І зорка гарыць, і не вяне вянок...”, прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.


У скарбніцы класічнай беларускай літаратуры творчасць Максіма Багдановіча займае асаблівае месца. Ён быў не толькі бліскучым паэтам, але і таленавітым літаратуразнаўцам, гісторыкам і лінгвістам.

За сваё нядоўгае жыццё Максім Багдановіч напісаў шмат твораў, узбагаціўшы беларускую паэзію глыбокімі па змесце і цікавымі па форме вершамі. Знакаміты паэт успрыняў традыцыі і вопыт перадавых дзеячаў рускай, беларускай і замежнай паэтычных культур. Рознабаковым творчым вопытам і скарыстаннем шматгранных форм і літаратурных стыляў, рытмаў і памераў ён узняў беларускае вершаскладанне – гібкае, мілагучнае і музыкальнае – на больш высокую ступень.

Паэзія Максіма Багдановіча нязменна прываблівае чытачоў, даследчыкаў і гісторыкаў літаратуры і мастацтва. Творчасць самабытнага паэта мае найвелізарнейшае значэнне як выразны помнік эпохі, у якую жыў і тварыў аўтар і якую ён ярка адлюстраваў пяром чулага мастака слова.

На юбілейнай кніжнай выстаўцы "І зорка гарыць, і не вяне вянок...", прысвечанай 120-годдзю Максіма Багдановіча, прадстаўлена каля 200 дакументаў. Гэта кнігі з яго творамі і літаратура пра жыццё і творчасць вялікага класіка беларускай літаратуры.

Сярод кніг, якія дэманструюцца на выстаўцы, – тры прыжыццёвыя выданні. Гэта кнігі "Беларускае адраджэнне", якія выйшлі ў друк у 1915 і 1916 гг. на Украіне, і кніга "Братья-чехи", надрукаваная ў Яраслаўлі ў 1914 г. Побач з сучаснымі выданнямі на выстаўцы экспануецца факсіміле кнігі выбраных вершаў Максіма Багдановіча "Вянок", поўны збор твораў Максіма Багдановіча ў 3-х тамах і больш за 30 кніг з творамі вялікага паэта. У экспазіцыі таксама прадстаўлены каля 40 кніг з перакладамі паэзіі Максіма Багдановіча на славянскія і еўрапейскія мовы.

Таксама на выстаўцы дэманструецца каля 120 асобных выданняў і артыкулаў у перыядычных выданнях вядомых літаратуразнаўцаў і даследчыкаў творчасці М. Багдановіча, такіх як А. Лойка, Л. Зубараў, С. Майхровіч, А. Бачыла, бібліёграфа і літаратуразнаўцы Н. Ватацы і многіх іншых.

Выстаўка прызначана для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры, паэта, перакладчыка, крытыка, публіцыста і гісторыка роднай літаратуры Максіма Багдановіча.

 

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам