ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Рэспубліка разнастайнасці культур
Дыплом удзельніка выстаўкі "ТІБО-2008"

І памятае свет выратаваны...

Іншыя навіны

З 29 красавіка 2008 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі арганізавана тэматычная кніжная выстаўка, прысвечаная Дню Вялікай Перамогі.


Колькі бы не прайшло вёсен пасля пераможнага мая 1945 года, мы будзем памятаць радавых і генералаў, мужчын і жанчын, юнакоў, якія толькі ўсталі са школьнай парты, і бацькоў шматдзетных сямействаў, людзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, якія абаранілі родную зямлю і выратавалі яе будучыню. Яны не шкадавалі сябе, хаця кожны з іх вельмі хацеў дажыць да Перамогі... Вечная памяць героям!

На змену аднаму пакаленню прыходзіць іншае. Франтавыя ордэны і медалі становяцца музейнымі рэліквіямі. Для моладзі Вялікая Айчынная стала гісторыяй... Але заўсёды будуць ляжаць кветкі ў Вечнага агню. Подзвіг народа несмяротны!

У экспазіцыі прадстаўлены звыш 150 кніг, выдадзеных за апошнія тры гады, што расказваюць аб гераічнасці, мужнасці і трываласці савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, іх самаахвярнай адданасці сваёй Радзіме. Тут і аповеды аб унікальных чалавечых лёсах, невядомыя або малавядомыя ваенныя падзеі, інтэрнацыянальны характар подзвігаў, здзейсненых у імя Перамогі, а галоўнае – святая памяць аб тых, хто заваяваў права на неўміручасць самай дарогай цаной – цаной жыцця. Матэрыялы выстаўкі адлюстроўваюць значэнне перамогі савецкага народа над фашызмам для ўсяго свету, высокую маральную каштоўнасць традыцый, яркі жыццёвы прыклад старэйшага пакалення ў патрыятычным выхаванні моладзі.


Усё гэтае і шматлікае іншае, што складае змест выстаўкі, вызначае яе галоўную мэту, якую можна выказаць вядомымі словамі: "Ніхто не забыты, нішто не забыта!". Здзейсненае імі вечна!

Экспазіцыя размешчаная на 2-м паверсе кальцавога калідора.

Кантактны тэлефон 293-28-86.
Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам