ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прадоўжаны тэставы доступ да ЭІР Passport
Працяг “Залатой калекцыі...”

“І фарбамі спяваць паспрабавала…”

“І фарбамі спяваць паспрабавала…”
Іншыя навіны

З 20 лістапада па 13 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “І фарбамі спяваць паспрабавала…”, прысвечаная 70-годдзю беларускай паэтэсы Соф’і Шах.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі выданні пазнаёмяць наведвальнікаў з літаратурнай дзейнасцю беларускай пісьменніцы. На творчым рахунку Соф’і Шах – вершы, вянкі санетаў (іх больш за 200), вянкі вянкоў санетаў, якія склалі зборнікі “Адухаўленне”, “Прысвячэнне”, “Прызначэнне”, “На ўсё дабро ў адказ”, “Спасціжэнне”, “Увасабленне”, “Азарычы”, “Каб тое выказаць...”, “Мару стаць я мастаком” і інш.

Паэтэсу хвалююць розныя праявы жыцця. Яе лірыка прасякнута спадзяваннем на ўсё добрае, шчырае і праўдзівае. Цёплыя і пранікнёныя радкі прысвяціла Соф’я Шах самым дарагім чалавечым пачуццям і найперш – каханню. У сваёй творчасці яна кранае тэмы жыцця і яго сэнсу, разважае аб сваёй бацькаўшчыне, аб усенацыянальнай бядзе – Чарнобылі.

Вядомы крытык Уладзімір Гніламёдаў у аглядзе сучаснай паэзіі пісаў: “Не так даўно я адзначыў для сябе новае імя – Соф’я Шах. Голас не гучны, але вельмі праўдзівы. На маю думку, гэта сапраўдная паэзія і па-сапраўднаму грамадзянская, маральна змястоўная… Тут ёсць жывы чалавечы характар, ёсць герой, з асобай якога паэтэса не баіцца ідэнтыфікаваць сябе. Вобразнасць, што вынікае са светапогляду паэтэсы, з яе светаўспрымання, выбудаваная на народнай аснове”.

Вершы С. Шах прадстаўлены таксама ў кнігах “Краса і сіла: анталогія беларускай паэзіі XX стагоддзя”, “Из века в век. Белорусская поэзия”, “Маладыя галасы”, “Лагодны прамень раніцы”.

Дапаўняюць экспазіцыю вучэбна-метадычныя дапаможнікі “Вучым гаварыць і думаць”, “Ад імгнення – да стагоддзя”, аўтарам якіх з’яўляецца Соф’я Шах, лагапед па спецыяльнасці. Карыснымі для настаўнікаў будуць кнігі “Займальная граматыка для пачатковых класаў” і “Займальная граматыка для сярэдніх класаў”.

Выстаўка разлічана на шырокае кола чытачоў.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам