ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Стратэгіі жыцця: жаночае і мужчынскае праяўленне
Летапіс жыцця краіны

І ажывае слова...

І ажывае слова...
Іншыя навіны

З 3 па 30 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “І ажывае слова... ”, прысвечаная 60-годдзю беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Аляксея Ануфрыевіча Дударава.


На выстаўцы прадстаўлена каля 200 дакументаў, якія раскрываюць жыццёвы і творчы шлях вядомага драматурга, сцэнарыста, тэатральнага дзеяча, акцёра, асобы надзвычай яркай і адметнай у мастацкім свеце. У сваіх творах аўтар піша пра сучаснасць, пра чалавека на вайне, пра гістарычныя асобы і падзеі. Творы А. Дударава адрозніваюцца жанравай разнастайнасцю і арыгінальнай пабудовай сюжэта.

Раздзел экспазіцыі “Роздум аб мінулым і сучасным” уключае кнігі аўтара “Святая птушка: апавяданні” (1979), “Сінявочка: казкі” (1981), “Дыялог: п’есы” (1987), “Крыж: зборнік п’ес” (2002), “Князь Вітаўт: п’есы” (2006), а таксама рэжысёрскія сцэнарыі і кінасцэнарыі. Прыхільнікі творчасці А. Дударава могуць пазнаёміцца таксама з п’есамі “Выбар” (1979), “Узлёт” (першапачатковая назва “Апошні ўзлёт”) (1980), “Парог” (1981), “Вечар” (1983), “Радавыя” (1984), “Злом” (1989), “Чорная панна Нясвіжа” (1998), “Палачанка” (2000).

Асобным блокам “Сугучча думак і душы” прадстаўлены творы, змешчаныя ў часопісах і калектыўных зборніках. Асаблівай увагі заслугоўваюць публікацыі п’ес, якія не друкаваліся ў аўтарскіх выданнях: “Купала” (1994), “Адцуранне” (1994), “Кім” (2000), “Не пакідай мяне...” (2009), “Брестская крепость” (2009) і інш.

Творы А. Дударава ў перакладзе на іншыя мовы свету экспануюцца ў раздзеле “Пошукі гармоніі”.

Пра жыццё і шматгранную творчую дзейнасць Аляксея Ануфрыевіча распавядаюць дакументы раздзела “Крануць сваю мару”. Яго творчасць даследуецца ў працах беларускіх вучоных Н. Аксёнчык, Т. Аўдонінай, К. Сальнікавай. Да ўвагі аматараў пісьменніка Дударава – аўтабіяграфічныя і літаратурна-крытычныя публікацыі, змешчаныя ў энцыклапедычных выданнях, шматлікіх часопісах і зборніках.

Драматургія Аляксея Дударава цікавіць рэжысёраў, літаратурных і тэатральных крытыкаў, гледачоў у Беларусі і за яе межамі. Імя драматурга сёння на афішах многіх тэатраў рэспублікі, а таксама тэатраў далёкага і блізкага замежжа. Па яго сцэнарыях пастаўлены мастацкія і кароткаметражныя фільмы. Раздзел “У імя гледача” прысвечаны творчай сувязі А. Дударава з тэатрам і кіно.

Плённая творчасць Аляксея Ануфрыевіча Дударава высока ацэнена дзяржавай: ён лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982), прэміі Ленінскага камсамола (1984), Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), прэміі “За духоўнае адраджэнне” (2000), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001), прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2002).

Экспазіцыя ілюстравана фотаздымкамі аўтара, плакатамі.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам