ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
"Под небом Греции cвященной…"
Яго называлі мастак-рыцар

Гукі, якія нясуць святло

Іншыя навіны

З 20 сакавіка па 19 красавіка 2009 года ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстаўка “Гукі, якія нясуць святло”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння рускага кампазітара і педагога Эдзісона Васільевіча Дзянісава (1929–1996).


Э.В. Дзянісаў – кампазітар, імя якога стаіць у шэрагу найбуйнейшых рускіх кампазітараў ХХ стагоддзя. Ён быў сярод тых, хто адкрыў новую старонку ў гісторыі рускай музыкі. Яго мастацтва – адна з важных вех музычнай культуры.

Творчасць Э.В. Дзянісава адухоўлена ідэяй прыгажосці. Па словах кампазітара, музыка без прыгажосці думкі, без логікі немагчымая. Лірызм музыкі Э.В. Дзянісава афарбаваны ўзвышанай сузіральнасцю. Галоўны стрыжань такой лірыкі – вобраз абсалютнай ачышчанасці і лагоднасці. Кампазітар імкнуўся ўвасобіць у музыцы станоўчыя ідэалы, духоўныя асновы, святло і прыгажосць. У сачыненнях Э.В. Дзянісава, кампазітара з ярка выяўленым індывідуальным стылем, выкарыстоўваюцца разнастайныя сучасныя тэхнікі кампазіцыі.

На выстаўцы шырока прадстаўлены яго творы. Сярод іх балет “Споведзь”, вакальна-інструментальныя творы, канцэрт для скрыпкі з аркестрам, ода для кларнета, саната для флейты і гітары і шэраг іншых сачыненняў.

Экспазіцыю склалі нотныя выданні, аўдыёдакументы, а таксама кнігі і артыкулы пра творчасць Э.В. Дзянісава з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам