ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Выйшаў зборнiк, прысвечаны Трасцянцу
Пачуць і адчуць к@нтэкст

Грані таленту

Грані таленту
Іншыя навіны

З 23 чэрвеня па 23 жніўня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Грані таленту”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння расійскага кампазітара і дырыжора Юрыя Аляксандравіча Фаліка.


Цудоўныя грані таленту пецярбургскага кампазітара Юрыя Фаліка (1936 – 2009) раскрываліся паступова – спачатку ён зарэкамендаваў сябе як выканаўца-віртуоз, затым як інструментальны кампазітар, некалькі пазней – як аўтар харавой і вакальнай музыкі. Паралельна з гэтым разгортвалася яго педагагічная дзейнасць, а ў апошнія дзесяцігоддзі ён актыўна канцэртаваў як сімфанічны дырыжор.

Выдатны майстар, які валодае ўсімі відамі кампазітарской тэхнікі, заўсёды застаючыся самім сабой, Ю. Фалік развіваў лепшыя традыцыі ў музыцы, рухаючыся ў бок яснага, натуральнага, простага і адначасова змястоўнага.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена больш за 80 дакументаў. Асноўную частку экспазіцыі складаюць нотныя выданні твораў аўтара, сярод якіх – опера-буфа “Хітрыкі Скапена” (па Ж-Б. Мальеры) (1987), харэаграфічная трагедыя “Арэстэя” (па Эсхіле) (1976), Першы канцэрт для аркестра (па матывах легенд пра Тыля Уленшпігеля) (1971), Другі канцэрт для аркестра “Сімфанічныя эцюды” (1980), канцэрт для духавых і ўдарных “Скамарохі” (1972) і інш.

Асобае месца ў творчасці Ю. Фаліка займае харавая музыка. У экспазіцыі прадстаўлены харавы канцэрт “Паэзы Ігара Севяраніна” (1982), “Літургічныя песнаспевы” (1997), Канцэрт для саліруючага сапрана і хору а capella “Элегіі” (2001), канцэрты для хору a cappella на вершы М. Цвятаевай, Б. Пастарнака, А. Пушкіна, Г. Ахматавай і М. Гумілёва) (1989), мініяцюра “Незнаёмка” на вершы А. Блока (1976) і інш.

Пра жыццё і творчасць кампазітара можна даведацца з кніг К. Руч’еўскай “Юрий Фалик” (1981), В. Тарасавай “Хоровое творчество Юрия Фалика” (2009), Ю. Фалика “Метаморфозы” (2010), а таксама з публікацый у перыядычных выданнях.

Дапаўняюць выстаўку аўдыязапісы вядомых твораў Ю. Фаліка – “Канцэрт для скрыпкі з аркестрам”, “Лёгкая сімфонія”, “Элегічная музыка”, “Восеньскія песні”, “Звянідзень” і інш.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам