ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Рыхтуемся да экзаменаў
Экалогія думкі і чалавек

Грані майстэрства

Грані майстэрства
Іншыя навіны

З 5 чэрвеня па 9 ліпеня 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная выстаўка «Грані майстэрства», прысвечаная 75-годдзю Алеся (Аляксандра Сямёнавіча) Яскевіча.


Працам А. Яскевіча, беларускага літаратуразнаўца, крытыка, біблеіста, уласцівы навуковасць, энцыклапедычнасць, тэарэтычная абгрунтаванасць, глыбокае адчуванне і разуменне літаратурных працэсаў, з`яў і фактаў, высокі духоўны змест.

Для навуковых даследаванняў А. Яскевіча характэрна шырыня праблематыкі. Яго цікавяць шматлікія аспекты гісторыі і тэорыі літаратуры, традыцыі і наватарства, псіхалогія творчасці і індывідуальнасць пісьменніка, праблемы развіцця беларускай літаратуры.

Сведчаннем таму з`яўляюцца экспанаты кніжнай выстаўкі, агульная колькасць якіх складае больш за 100 дакументаў.

У першым раздзеле «Натхненне і навуковая праца» прадстаўлены літаратуразнаўчыя і крытычныя даследаванні А. Яскевіча, якія выйшлі з друку асобнымі выданнямі: «Карані маладога дрэва» (1967), «Ад слова – да вобраза» (1968), «Грані майстэрства» (1974), «У свеце мастацкага твора» (1977), «Выхад за круг: літаратуразнаўчыя артыкулы» (1985), «Ритмическая организация художественного текста» (1991), «Сумежжа: мова, пераклад, вытокі прозы» (1994).

Сярод экспанатаў выстаўкі – выданні, падрыхтаваныя ў сааўтарстве: «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы: агульны рух і галоўныя тэндэнцыі» (1972, сааўт. В. Каваленка і М. Мушынскі), «Пытанні паэтыкі» (1974, сааўт. В. Жураўлёў і І. Шпакоўскі), «Нараджэнне новага мастацтва: сацыялістычны рэалізм – заканамернасць гістарычнага развіцця беларускай літаратуры» (1980, сааўт. Л. Гаранін і А. Матрунёнак).

Невыпадковым з’яўляецца прыход А. Яскевіча да Бібліі. Плёнам даследавання і асэнсавання Бібліі, яе перакладаў, паэтыкі, мовы сталі наступныя працы аўтара: «Біблейскі пераклад: зберажэнне тэксту. Аб духоўнай паэзіі» (1998), «Шляхі ўдасканалення біблейскага перакладу: славянамоўны вопыт» (1998), «Библия: переводы, язык» (1999), «Природа в свете Библии» (2003).

У другім раздзеле выстаўкі «Зерні думак жывых» прадстаўлены публікацыі прац аўтара ў часопісах і калектыўных зборніках, а таксама кнігі, у падрыхтоўцы якіх А. Яскевіч прымаў удзел як рэдактар, складальнік, рэцэнзент.

Публікацыі пра жыццё і навуковую дзейнасць А. Яскевіча змешчаны ў раздзеле «З часам і людзьмі». Аўтарамі артыкулаў з’яўляюцца калегі і сябры пісьменніка: В. Каваленка, Ю. Канэ, М. Мушынскі, С. Андраюк, Т. Махнач, Я. Лецка, Б. Сачанка, А. Сідарэвіч, Р. Шкраба і інш.

Выстаўка ілюстравана фотаздымкамі.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам