ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Жывая стыхія творчасці
Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Нацыянальнай бібліятэкай Арменіі

Грамадства для ўсіх узростаў

Грамадства для ўсіх узростаў
Іншыя навіны

З 1 кастрычніка па 16 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Грамадства для ўсіх узростаў”, прысвечаная Міжнароднаму дню пажылых людзей.

Экспазіцыя раскрывае сацыяльныя, культурныя, эканамічныя і палітычныя аспекты становішча пажылых людзей у сучасным грамадстве, знаёміць чытача з міжнароднымі планамі дзеянняў, праграмамі і стратэгіямі па праблемах старэння, з матэрыяламі, у якіх адлюстраваны патрэбы і праблемы пажылых людзей, а таксама са статыстычнымі данымі і прагнозамі ў галіне дэмаграфіі.

Выстава налічвае каля 90 дакументаў на рускай і англійскай мовах: гэта кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы. Сярод іх – міжнародныя і нацыянальныя прававыя дакументы, энцыклапедыі і даведнікі, манаграфіі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, статыстычныя зборнікі, навучальныя дапаможнікі.

Выстава заклікана прыцягнуць увагу чытача да праблем людзей пажылога ўзросту, іх індывідуальных і сацыяльных запатрабаванняў, павысіць ступень інфармаванасці грамадскасці аб праблеме дэмаграфічнага старэння грамадства.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя і нацыянальныя дакументы, накіраваныя на ажыццяўленне ўсіх праў і асноўных свабод пажылых людзей
  • Удзел пажылых людзей у эканамічным, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства
  • Медыцынская дапамога, падтрымка і сацыяльная абарона пажылых людзей
  • Дэмаграфічнае старэнне грамадства: статыстычныя даныя
  • Пажылыя людзі ў Рэспубліцы Беларусь

Выстава будзе цікавая сацыёлагам, спецыялістам у галіне дэмаграфіі, супрацоўнікам розных органаў дзяржаўнага кіравання, сацыяльным работнікам, выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучаснымі сацыяльнымі і дэмаграфічнымі праблемамі.

Міжнародны дзень пажылых людзей быў абвешчаны на 45-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН (рэзалюцыя 45/106) 14 снежня 1990 года і штогод адзначаецца 1 кастрычніка.

Гэтае свята – даніна павагі і ўвагі да людзей, за плячамі якіх шматгадовая праца, нялёгкія выпрабаванні, багаты жыццёвы вопыт. Ва ўсе часы ў грамадстве з асаблівай павагай ставіліся да старэйшага пакалення, якое ўвасабляе ў сабе мудрасць, лепшыя рысы і традыцыі народа.

Значнае павелічэнне колькасці пажылых людзей у свеце запатрабавала сур’ёзнага перагляду іх ролі ў грамадстве і адносін да іх у цэлым. У 1991 годзе Генасамблея прыняла Прынцыпы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый адносна пажылых людзей, якія змяшчаюцца ў рэзалюцыі 46/91. У 2002 годзе на другой Сусветнай асамблеі па праблемах старэння быў прыняты Мадрыдскі план дзеянняў па праблемах старэння. У ім прадугледжаны новыя меры ў галінах забеспячэння занятасці пажылых людзей, павелічэнне іх даходаў, паляпшэння медыцынскага абслугоўвання, адукацыі і сацыяльнага забеспячэння, а таксама падкрэсліваецца важнасць удзелу пажылых людзей у працэсах прыняцця рашэнняў на ўсіх узроўнях.

У Беларусі склалася сістэма гарантаваных дзяржавай мер, накіраваных на забеспячэнне жыццядзейнасці і паўнапраўнага ўдзелу пажылых грамадзян у жыцці грамадства. Распрацаваны комплексы льгот і гарантый, меры сацыяльнай падтрымкі, рэалізуюцца дзяржаўныя праграмы. У рэспубліцы створана заканадаўчая база, якая вызначае дзяржаўную палітыку ў працы з пажылымі людзьмі.

Асноўныя дакументы

Карысныя спасылкі


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Успомніць усё. Памятаць кожнага

9 Сне 2022

9 снежня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося фінальнае мерапрыемства ў рамках праекта “Успомніць усё. Памятаць кожнага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы абмеркавалі пытанні выкарыстання і аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей

8 Сне 2022

8 снежня ў бібліятэцы адбыўся рэспубліканскі семінар па пытаннях прыцягнення інвестараў і аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх уключэння ў эканамічны абарот.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Перадача ў дар кніг Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў

8 Сне 2022

8 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы кніг Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют-2022”

6 Сне 2022

6 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося падвядзенне вынікаў раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют”, прысвечанага творчасці пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Маскве адкрылася экспазіцыя, прымеркаваная да юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Сне 2022

6 снежня ў беларускім павільёне Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ) у Маскве адкрыўся выставачны праект “Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра”.

Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Калядная зорка

7 Сне 2022

З 7 снежня па 16 студзеня ў кальцавой галерэі 2-га паверха працуе святочная выстава “Калядная зорка”, прысвечаная Калядам і Новаму году.

Кніжныя выстаўкі

Сэрца, якое мілуе

10 Ліс 2022

Кніжная і фотавыстаўка “Сэрца, якое мілуе” прысвечана жыццю і дзейнасці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) (1935–2021), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам