ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя і перадача ў дар унікальных выданняў
Прэмія беларускаму Перакладчыку

Грамадства без наркотыкаў – наш выбар!

Грамадства без наркотыкаў – наш выбар!
Іншыя навіны

З 12 чэрвеня па 7 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта выстаўка “Грамадства без наркотыкаў – наш выбар!”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы супраць злоўжывання наркатычных сродкаў і іх незаконнага абароту.


Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 7 снежня 1987 года (рэзалюцыя 42/112) і штогод адзначаецца 26 чэрвеня.

Генеральная Асамблея прызнала, што, нягледзячы на моцную актывізацыю намаганняў міжнароднага супольніцтва, сусветная праблема наркотыкаў па-ранейшаму з’яўляецца сур’ёзнай пагрозай для здароўя насельніцтва, бяспекі і дабрабыту людзей, асабліва моладзі, а таксама для нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту дзяржаў, што яна наносіць шкоду сацыяльна-эканамічнай і палітычнай стабільнасці і ўстойліваму развіццю.

Асамблея выказала рашучасць узмацніць дзейнасць сусветнага супольніцтва, накіраваную на стварэнне грамадства, свабоднага ад злоўжывання наркотыкамі, і заклікала ўрады, сродкі масавай інфармацыі і грамадзянскае супольніцтва зрабіць усё магчымае, каб павысіць інфармаванасць насельніцтва пра шкоду наркотыкаў, садзейнічаць таму, каб людзі не ўзбагачаліся за кошт тых, хто іх ужывае.

Гісторыя барацьбы супраць распаўсюджвання наркотыкаў або, па крайняй меры, спроб неяк кантраляваць іх абарот налічвае ўжо больш за 100 гадоў, аднак і сёння, праз больш як стагоддзе, праваахоўныя органы, на жаль, далёкія ад рашэння гэтай праблемы.

У Сусветным дакладзе аб наркотыках 2013 года, прадстаўленым у Вене 26 чэрвеня на спецыяльнай 56-й сесіі Камісіі па наркатычных сродках, гаворыцца, што ін’екцыйныя наркотыкі ў свеце ўжываюць чатырнаццаць мільёнаў чалавек ва ўзросце ад 15 да 64 гадоў.

Сусветны рынак наркотыкаў пастаянна папаўняюць новыя шкодныя рэчывы, якія не забаронены, але аказваюць моцны псіхатропны эфект, прычым прадаюцца яны часцяком абсалютна адкрыта, у тым ліку праз інтэрнэт.

Разумеючы ўсю небяспеку пагрозы, ААН сур’ёзна займаецца міжнародным кантролем над наркотыкамі. З гэтай мэтай створана Камісія па наркатычных сродках, якая служыць галоўным міжурадавым органам па выпрацоўцы палітыкі і каардынацыі міжнароднага кантролю над наркотыкамі. Маючы ў сваім саставе 53 дзяржавы-члены, у тым ліку і Беларусь, камісія аналізуе сітуацыю з наркаманіяй у сусветным маштабе і рыхтуе прапановы па ўзмацненні міжнароднага кантролю над наркотыкамі.

У Рэспубліцы Беларусь праблема барацьбы супраць незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў з’яўляецца важным напрамкам палітыкі дзяржавы. Наша краіна з’яўляецца ўдзельніцай Адзінай канвенцыі аб наркатычных сродках, Канвенцыі аб псіхатропных рэчывах, а таксама Канвенцыі ААН аб барацьбе супраць незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у 2008 годзе была зацверджана Дзяржаўная праграма комплексных мер процідзеяння наркаманіі, незаконнаму абароту наркотыкаў і звязаным з імі правапарушэнням ў Рэспубліцы Беларусь на 2009–2013 гады. У рамках выканання мерапрыемстваў гэтай Праграмы ў 2012 годзе прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб наркатычных сродках, псіхатропных рэчывах, іх прэкурсорах і аналагах”, у якім былі вызначаны асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў сферы барацьбы з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, адным з якіх з’яўляецца крымінальна-прававая барацьба з гэтай з’явай. З гэтымі дакументамі можна азнаёміцца на прадстаўленай выстаўцы.

Выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

  • Наркотыкі і грамадства: гістарычны нарыс.
  • Прававыя меры процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў і міжнародны кантроль за іх распаўсюджваннем.
  • Папярэджанне і прафілактыка наркаманіі, лячэнне і рэабілітацыя нарказалежнасці.
  • Барацьба супраць наркаспажывання і незаконнага абароту наркотыкаў у Рэспубліцы Беларусь.

У экспазіцыі прадстаўлена звыш 100 дакументаў на рускай, нямецкай, французскай і англійскай мовах. У асноўным гэта дакументы міжнародных арганізацый: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры.

Выстаўка адрасуецца сацыяльным і медыцынскім работнікам, супрацоўнікам праваахоўных органаў, выкладчыкам і студэнтам, педагогам і бацькам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі наркаманіі.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам