ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
І зноў у шлях!
Візіт парламенцкай дэлегацыі Індыі

Грамадства без наркотыкаў – наш выбар

Грамадства без наркотыкаў – наш выбар
Іншыя навіны

З 14 чэрвеня па 6 жніўня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Грамадства без наркотыкаў – наш выбар!”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам.

Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 7 снежня 1987 года (рэзалюцыя 42/112) і штогод адзначаецца 26 чэрвеня.

Наркаманія на сённяшні дзень – адна з галоўных праблем усёй сусветнай супольнасці. Злоўжыванне наркотыкамі наносіць вялікую шкоду здароўю насельніцтва і грамадскай бяспецы, ставіць пад пагрозу мірнае развіццё і стабільнае існаванне грамадства. Незаконны гандаль наркотыкамі падмацоўвае дзейнасць сетак транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці, сістэмную карупцыю і шырокамаштабнае насілле.

Па дадзеных Сусветнага дакладу пра наркотыкі (2016), колькасць спажыўцоў наркотыкаў у свеце складае ад 3,3 да 6,5 працэнта ад усяго насельніцтва Зямлі. Гэтыя лічбы адносяцца да людзей ад 15 да 64 гадоў, якія хоць бы раз у год ужывалі наркотыкі. Спажыванне наркотыкаў знаходзіцца на шостым месцы ў спісе самых распаўсюджаных прычын смерці асоб 15–49 гадоў. Штогод ад наркотыкаў гіне больш за 211 тысяч чалавек.

Наступствы нарказалежнасці для дэмаграфічных паказчыкаў становяцца ўсё больш пагрозлівымі з кожным днём. Павялічваецца доля непаўналетніх і падлеткаў сярод спажыўцоў наркотыкаў, расце колькасць жанчын, схільных да гэтай страшнай бяды.

Прызнаючы, што, нягледзячы на працяглую актывізацыю намаганняў міжнароднай супольнасці, глабальная праблема наркотыкаў па-ранейшаму ўяўляе сур’ёзную пагрозу, ААН вядзе актыўную работу, накіраваную на ўзмацненне міжнароднага кантролю над наркотыкамі. З гэтай мэтай створана Камісія па наркатычных сродках, якая служыць галоўным міжурадавым органам па выпрацоўцы палітыкі і каардынуючым органам па міжнародным кантролі над наркотыкамі.

У 1997 годзе было створана Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці – вядучая ўстанова ў барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў і арганізаванай злачыннасцю.

З 19 па 26 красавіка 2016 года Генеральная асамблея ААН правяла спецыяльную сесію па праблеме наркотыкаў у свеце. На гэтай сесіі міжнародная супольнасць распачала шматпланавае калектыўнае рэагаванне па ўсім спектры пытанняў, якія тычацца злоўжывання наркотыкамі і іх незаконнага абароту. Па выніках сесіі быў прыняты дырэктыўны дакумент “Палітычная дэкларацыя і План дзеянняў па наладжванні міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах выпрацоўкі комплекснай і збалансаванай стратэгіі барацьбы з сусветнай праблемай наркотыкаў”. Гэтая дэкларацыя вызначыла меры, якія неабходна ажыццявіць дзяржавам-членам, і мэты, якія неабходна дасягнуць да 2019 года.

Распаўсюджванне наркаманіі ў Беларусі, як і ў іншых краінах, уяўляе глабальную пагрозу здароўю насельніцтва, эканоміцы краіны, правапарадку і бяспекі дзяржавы. За апошняе дзесяцігоддзе ў нашай рэспубліцы колькасць залежных ад наркотыкаў асоб павялічылася ў 1,3 разы: з 6 145 чалавек у 2005 годзе, да 8 025 чалавек на пачатак 2018 года.

Барацьба з незаконным абаротам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў стала важным напрамкам палітыкі краіны. Беларусь з’яўляецца краінай – удзельніцай Адзінай канвенцыі аб наркатычных сродках, Канвенцыі аб псіхатропных рэчывах, Канвенцыі ААН аб барацьбе супраць незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Грунтуючыся на гэтых міжнародна-прававых дакументах, у нас распрацавана нацыянальная заканадаўчая база ў гэтай галіне. У 2012 годзе быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб наркатычных сродках, псіхатропных рэчывах, іх прэкурсорах і аналагах”, зацверджаны Комплексны план мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх спажывання, у тым ліку сярод дзяцей і моладзі, сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых на наркаманію, на 2017–2018 гады.

Выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

  • Наркотыкі і грамадства: гістарычны нарыс
  • Прававыя меры процідзеяння незаконнаму абароту наркотыкаў і міжнародны кантроль за іх распаўсюджваннем
  • Папярэджанне і прафілактыка наркаманіі, лячэнне і рэабілітацыя нарказалежнасці
  • Барацьба з ужываннем наркотыкаў і незаконным абаротам наркотыкаў у Рэспубліцы Беларусь

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай, нямецкай, французскай і англійскай мовах. У асноўным гэта дакументы міжнародных арганізацый – кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры.

Выстаўка адрасуецца сацыяльным і медыцынскім работнікам, супрацоўнікам праваахоўных органаў, выкладчыкам і студэнтам, педагогам і бацькам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі наркаманіі.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам