ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Падпіска на электронна-бібліятэчную сістэму IQlib
Ваша права спажываць

Гонар маем!

Гонар маем!
Іншыя навіны

З 1 па 29 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) арганізавана выстаўка “Гонар маем!”, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


Дзень Абаронцаў Айчыны – адно з самых любімых свят у нашай краіне. У гэты дзень віншаванні атрымліваюць не толькі ветэраны вайны і вайскоўцы, але і тыя, хто яшчэ толькі рыхтуецца выканаць свой абавязак перад Айчынай.

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл традыцыйна асацыіруецца з такімі паняццямі як “мужнасць”, “гераізм”, “любоў” да Радзімы. 23 лютага – гэта ўсенароднае свята, калі мы ўшаноўваем нашых абаронцаў, якія сваёй мужнасцю і стойкасцю ў Вялікай Айчыннай вайне сапраўды выратавалі не толькі сваю Радзіму, але і ўвесь свет ад нямецкай акупацыі і столькі гадоў захоўваюць мір у нашай краіне.

Напярэдадні свята Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае наведаць тэматычную кніжную выстаўку “Гонар маем!”. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 150 дакументаў пра ваеннае майстэрства, віды ўзбраення, гісторыю і сучасны стан Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Адкрывае экспазіцыю шэраг даведачна-інфармацыйных выданняў ваеннай тэматыкі: энцыклапедычны слоўнік “Военное дело” Ф.А. Бракгаўза і І.А. Ефрона, у якім дадзеная тэма асвятляецца з глыбокай старажытнасці да XX ст., рэпрынтнае шматтомнае выданне “Военная энциклопедия”, выпушчанае знакамітай пецярбургскай друкарняй “Товарищество И.Д. Сытина”, сучасныя ваенныя энцыклапедычныя і тлумачальныя слоўнікі, а таксама навукова-папулярнае выданне “История войн” пра развіццё ваеннага майстэрства ад антычнасці да ХХІ ст.

Асобным блокам прадстаўлены выданні, падрыхтаваныя Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь: кніга “Вооруженные Силы Республики Беларусь: 90 лет на страже Отечества”; электроннае выданне “Вооруженные Силы Республики Беларусь: новейшая история белорусской армии” на 12 дысках; паэтычны зборнік “Мы храним тебя, Беларусь!”; часопіс “Армия” і яго літаратурна-мастацкі дадатак “Армия и культура”.

Гэтыя і многія іншыя выданні прапаноўваюць чытачам максімальна дакладную інфармацыю пра гісторыю і сучасныя пераўтварэнні беларускай арміі, спрыяюць ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі, а значыць, служаць умацаванню незалежнасці, сілы і росквіту нашай Радзімы.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам