ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Што чакае Зямлю ў 2012 годзе?
Шчырая песня паэта

Гонар маем!

Гонар маем!
Іншыя навіны

З 19 лютага па 10 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) ладзіцца выстаўка «Гонар маем!», прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.


Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл у нашай краіне па традыцыі асацыіруецца з такімі святымі паняццямі, як “мужнасць”, “гераізм”, “любоў да Радзімы”. 23 лютага – гэта ўсенароднае свята, калі мы ўшаноўваем тых, хто служыў і служыць ва Узброеных Сілах, і тых, хто яшчэ толькі рыхтуецца выканаць свой абавязак перад Айчынай. Рэспубліка Беларусь праводзіць шматвектарную міралюбівую палітыку, накіраваную на падтрыманне міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, і не разглядае ні адну дзяржаву як патэнцыяльнага праціўніка.

Напярэдадні свята Нацыянальная бібліятэка запрашае наведаць тэматычную кніжную выстаўку “Гонар маем!”. На ёй прадстаўлена больш за 150 дакументаў пра ваеннае мастацтва, віды ўзбраення, гісторыю і сучаснае становішча Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Пачынае экспазіцыю рад даведачна-інфармацыйных выданняў ваеннай тэматыкі: энцыклапедычны слоўнік “Военное дело” Ф. А. Бракгаўза і І.А. Ефрона, у якім дадзеная тэма раскрываецца ад глыбокай старажытнасці да XX ст., і рэпрынтнае шматтомнае выданне “Военная энциклопедия” 1911г., якое было выпушчана знакамітай пецярбургскай тыпаграфіяй “Товарищество І. Д. Сытина”, сучасныя ваенныя энцыклапедычныя і тлумачальныя слоўнікі, а таксама навукова-папулярнае выданне “История войн”, дзе гаворыцца пра развіццё ваеннага мастацтва ад антычнасті да XXI ст.

Асобным блокам на выстаўцы прадстаўлены выданні, якія падрыхтавала Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь: кніга “Вооруженные силы Республікі Беларусь: 90 лет на страже Отчизны”; электроннае выданне “ Вооруженные силы Республики Беларусь: новейшая история белорусской армии” на 12 дысках; паэтычны зборнік “Мы храним тебя, Беларусь!”; часопіс “Армия” і яго літаратурна-мастацкі дадатак “Армия и культура”. Гэтыя і многія іншыя выданні дадуць чытачам максімальна дакладную інфармацыю пра гісторыю і сучасныя пераўтварэнні беларускай арміі, будуць садзейнічаць ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі, паслужаць замацаванню незалежнасці, магутнасці і працвітанню нашай Радзімы.

Выстаўка размешчана на 3-м паверсе кальцавога калідора з 19 лютага па 10 сакавіка.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Увага! У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры, прадстаўленай на ўсіх кніжных выстаўках, якія праводзяцца ў бібліятэцы.

 

 

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам