ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сустрэча з адвакатам на тэму новай рэдакцыі жыллёвага кодэкса
Аб правілах афармлення спісаў літаратуры – калегам

Гонар беларускай навукі

Гонар беларускай навукі
Іншыя навіны

З 24 студзеня па 10 лютага ў навуковай чытальнай зале (пам. 206) арганізавана выстаўка, прысвечаная Дню беларускай навукі.

Рэспубліка Беларусь мае высокі інтэлектуальны патэнцыял, прызнаны сусветнай навуковай супольнасцю. Узровень навуковай думкі з’яўляецца паказчыкам эканамічнага, адукацыйнага і культурнага развіцця дзяржавы. Беларуская навука стварае аўтарытэт краіне і грамадству, адзначае актуальныя праблемы, вырашэнне якіх падымае прэстыж дзяржавы і дазваляе ісці па інавацыйным шляху развіцця.

На выстаўцы прадстаўлены кнігі, якія адлюстроўваюць прыярытэт і пераемнасць айчыннай навукі, яе значэнне для беларускага грамадства і эканомікі. Экспануюцца фундаментальныя працы апошніх гадоў, якія адлюстроўваюць актуальныя напрамкі развіцця навуковай думкі.

У навуковай дзейнасці вялікае значэнне мае талент, асоба, школа. Серыя “Люди белорусской науки” распавядае аб жыццёвым і творчым шляху выдатных навукоўцаў, якія садзейнічалі прарыву айчыннай навукі ў розных галінах ведаў.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 23.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам бібліятэчнага абслугоўвання

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам