ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыты доступ да базы даных “Універсітэцкая бібліятэка”
Бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў з парушэннямі зроку

Глыбіня пазнання і ведаў

Глыбіня пазнання і ведаў
Іншыя навіны

З 17 сакавіка па 13 красавіка 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка "Глыбіня пазнання і ведаў", прысвечаная 70-годдзю Эмануіла Рыгоравіча Іофе.


Беларускі гісторык, палітолаг, педагог, доктар гістарычных навук, прафесар Эмануіл Рыгоравіч Іофе – аўтар 620 навуковых прац, у тым ліку 38 кніг і брашур. Вучоны даследуе гісторыю Беларусі, перыяд грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, гісторыю беларускай навукі і культуры, беларускую гістарыяграфію, гісторыю беларускіх яўрэяў, праблемы паліталогіі, сацыялогіі і культуралогіі.

У экспазіцыі больш за 100 дакументаў, сістэматызаваных ў тры раздзелы. Навуковыя публікацыі аўтара прадстаўлены ў 2-х з іх. У першым раздзеле "Шырыня навуковых інтарэсаў" экспануюцца асобна выдадзеныя працы аўтара:  "В. И. Пичета как историк социально-экономического развития Белоруссии в эпоху феодализма (ХV– первая половина ХVII века)" (1974), "Березино: ист.-экон. очерк" (1986), "Советские военачальники на белорусской земле: Путеводитель по местам жизни и деятельности" (1988), "Из истории белорусской деревни: (Советская историография социально-экономического развития белорусской деревни середины ХVII–первой половины ХIХ в.)" (1990).  Таксама прадстаўлены наступныя вучэбна-метадычныя дапаможнікі: "История Беларуси ХVIII–ХХ веков (2003), "Социальный статус студенческой молодёжи Беларуси в условиях трансформируемого общества" (2006, у сааўт. Г. Сцяпанаў) і многія іншыя выданні па сацыялогіі і паліталогіі.

У гэтым жа раздзеле дэманструюцца кнігі, якія знаёмяць са шматвяковай гісторыяй беларускіх яўрэяў: "Страницы истории евреев Беларуси" (1996), "Джойнт в Беларуси " (1999, у сааўт. Б. Мельцэр), "Белорусские евреи в Израиле: биографический справочник" (2000), "Иностранные евреи в Тростенецком лагере смерти" (2000), " По достоверным источникам: евреи в истории городов Беларуси" (2001), "Белорусские евреи: трагедия и героизм. 1941–1945" (2003).

Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць пазнаёміцца з кнігамі аўтара, выдадзенымі за апошнія гады. Гэта "Абвер, полиция безопасности и СД, тайная полевая полиция, отдел "Иностранные армии – Восток" в западных областях СССР. Стратегия и тактика, 1939–1945 гг." (2007, 2008), "Нобелевские лауреаты с белорусскими корнями" (2008, у сааўт. Ж. Мазец), "От Мясникова до Малофеева: кто руководил БССР" (2008).

У другім раздзеле экспазіцыі "Аўтар артыкулаў, дакладаў, складальнік, рэдактар" прадстаўлены шматлікія публікацыі аўтара па шырокім дыяпазоне тэм. Артыкулы друкаваліся ў часопісах і калектыўных зборніках. Многія выданні раздзела знаёмяць з дзейнасцю Эмануіла Рыгоравіча як складальніка і рэдактара.

Трэці раздзел "Карпатлівы гісторык, таленавіты педагог" змяшчае публікацыі пра жыццё і навуковую дзейнасць Эмануіла Рыгоравіча Іофе, змешчаныя ў беларускіх часопісах і энцыклапедычных выданнях. Свае артыкулы яму прысвяцілі сябры і калегі: Л. Смілавіцкі, Г. Космач, С. Кабяк, С. Польскі, М. Піліпенка, В. Мазец і інш.

Выстаўка багата ілюстравана фотаздымкамі з асабістага архіва юбіляра.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

VOKA бясплатна пакажа спектакль пра Скарыну па п’есе Віктара Марціновіча

22 Сту 2021

23 студзеня на відэасэрвісе VOKA адбудзецца трансляцыя спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Кар’ера доктара Рауса”. Ён пастаўлены па п’есе Віктара Марціновіча, галоўным героем якой з’яўляецца Францыск Скарына.

Навіны бібліятэк

Стваральнік “Маладняка”: новы віртуальны раздзел да 115-годдзя Андрэя Александровіча

22 Сту 2021

У 2021 годзе мы працягваем плённую працу над сумесным праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які парадуе карыстальнікаў новымі цікавымі матэрыяламі і навінамі. Праект ажыццяўляе Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Новы віртуальны праект да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

21 Сту 2021

Прапануем вашай увазе віртуальны праект “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сучаснай прэсе”, прысвечаны 100-годдзю галоўнай бібліятэкі краіны. Праект плануецца рэалізоўваць на працягу 2021–2022 гг.

Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Песня аб райскім жыцці: інсітнае мастацтва Алены Кіш

21 Сту 2021

У 2021 годзе спаўняецца 125 гадоў самабытнай мастачцы, унікальнаму майстру, прадстаўніцы наіўнага мастацтва Алене Кіш. Яна з’яўляецца стваральнікам унікальнага выяўленчага жанру аўтарскага размаляванага дывана.

Па старонках беларускага календара

Без панікі: чаму дзецям карысна чытаць страшныя гісторыі і як рабіць гэта правільна

20 Сту 2021

Дамы з прывідамі, жывыя мерцвякі, злавесныя праклёны... Змрочныя гісторыі заўсёды лічыліся больш прыдатнымі для старэйшай аўдыторыі, такое не варта даваць чытаць дзецям. І вельмі дарма: у страшылках значна больш карысці, чым эфемернай шкоды. Праўда, да іх – як і да ўсіх кніг – варта падыходзіць з розумам. Сёння мы паглядзім, як адкрыць для дзіцяці забаронены свет страшных гісторый і чаму гэта ў цэлым карысна.

Аўтарскі погляд

Да 90-годдзя бібліёграфа Алены Іосіфаўны Леў, якая прысвяціла трыццаць два гады развіццю бібліятэчнай справы

21 Сту 2021

Увесь калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сардэчна віншуе Алену Іосіфаўну з юбілеем і жадае ёй моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і сіл, радасці, шчасця і дабрабыту.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Бібліятэкарам
111