ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Памятаць, каб жыць
Ствараючы жыццё сваёй мары

Глыбіня пазнання і асэнсавання

Глыбіня пазнання і асэнсавання
Іншыя навіны

З 16 снежня па 19 студзеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Глыбіня пазнання і асэнсавання”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Іларыёна Мяфодзьевіча Ігнаценкі (1919–2002).


У кнігах беларускага гісторыка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук І.М. Ігнаценкі на багатай дакументальнай аснове асвятляюцца сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый у Беларусі, роля і месца нацыянальных партый і арганізацый у рэвалюцыйных пераўтварэннях краіны, гісторыя нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі, уплыў знешняга фактару на нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне краіны, заканамернасці ўтварэння беларускай савецкай дзяржавы.

Адметнае месца ў пачатку экспазіцыі займае першая манаграфія вучонага – “Беднейшее крестьянство – союзник пролетариата в борьбе за победу Октябрьской революции в Белоруссии (1917–1918 гг.)” (1962), якая стала яго доктарскай дысертацыяй. Тут жа прадстаўлены кнігі “Кастрычнік у Беларусі” (1967), “Дорогой борьбы и созидания: к 40-летию воссоединения Западной Белоруссии в БССР” (1979), “Февральская буржузно-демократическая революция в Белоруссии” (1986), “Великий Октябрь в судьбах белорусского народа” (1987), “Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии” (1992) і інш.

У другім раздзеле экспануюцца калектыўныя працы, якія падрыхтаваны і надрукаваны пад непасрэдным кіраўніцтвам І.М. Ігнаценкі і з яго аўтарскім удзелам. Сярод кніг – “Гісторыя Беларускай ССР” у пяці тамах (1977–1975), “Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны: июнь 1941 г. – июль 1944 г.” у 3 тамах (1983–1985) і інш.

Іларыёну Мяфодзьевічу Ігнаценку належаць больш за 200 навуковых прац.

Ратны і працоўны шлях акадэміка І.М. Ігнаценкі адзначаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны, медалём “За абарону Каўказа”, ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і іншымі ўзнагародамі.

Кантактны тэлефон: 293-77-16.

Навіны

Супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі ўзяў удзел у перадачы тэлеканала “Россия 1”

12 Жні 2020

Андрэй Бараноўскі, галоўны бібліёграф НІА бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, гісторык-краязнаўца, аўтар кнігі “Лепельское пехотное училище”, узяў удзел у тэлевізійнай перадачы тэлеканала “Россия 1” з цыкла “Память огненных лет”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

11 Жні 2020

Паступовыя змены ў жыцці грамадства пэўным чынам адбіваюцца і на перакананнях, на думках пісьменнікаў, асабліва тых, якія ствараюць на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. З Міколам Чарняўскім, празаікам, паэтам, публіцыстам, аўтарам шматлікіх твораў для дзяцей, паразмаўлялі пра бачанне мінулага і сучаснасці, а таксама пра спадзяванні ды будучыню.

Навіны бібліятэк

10 Жні 2020

Знакаміты беларускі навуковец Гаўрыла Гарэцкі нарадзіўся 10 красавіка 1900 года ў вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага павета ў сям’і Івана і Еўфрасінні Гарэцкіх. У нашай гісторыі ён вядомы як геолаг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі. З яго сям’і выйшаў і вядомы беларускі пісьменнік Максім Гарэцкі – старэйшы брат Гаўрылы.

Навіны бібліятэк

Фонды яшчэ 37 бібліятэчных устаноў можна ўбачыць у Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі

7 Жні 2020

68 тысяч бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў бібліятэках Шклоўскага і Крычаўскага раёнаў, папоўнілі рэгіянальны блок ЗЭК бібліятэк Беларусі – РЗЭК бібліятэк Магілёўскай вобласці.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111