ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт дэлегацыі Сібірскай федэральнай акругі
Увесь свет чалавечых пачуццяў

Глыбіня і грунтоўнасць

Глыбіня і грунтоўнасць
Іншыя навіны

З 14 па 30 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Глыбіня і грунтоўнасць”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага літаратуразнаўца і крытыка Ф.І. Куляшова (1913–1993).


Экспазіцыя складаецца з трох раздзелаў: “Пісьменнік і яго кнігі”; “Талент і чалавечнасць”; “Даследчык, педагог, пісьменнік”. Экспанаты выстаўкі – кнігі, брашуры і артыкулы – з максімальнай паўнатой адлюстроўваюць творчасць таленавітага даследчыка. Сярод 90 выданняў, прадстаўленых на выстаўцы, – грунтоўная праца аўтара “Лекции по истории русской литературы конца ХIХ – начала ХХ в.” (ч. 1, 1976; ч. 2, 1980), манаграфіі па творчасці Л. Талстога, І. Мележа, М. Лынькова, М. Някрасава, І. Купрына і інш. Аб плённай даследчыцкай працы навукоўца па вывучэнні сучаснай беларускай літаратуры сведчыць шэраг літаратурна-крытычных артыкулаў, у якіх аналізуецца творчасць Я. Брыля, І. Шамякіна, І. Навуменкі, П. Пестрака, Б. Сачанкі, І. Чыгрынава і іншых пісьменнікаў.

Дакументы апошняга раздзела пазнаёмяць наведвальнікаў з асноўнымі вехамі жыццёвага і творчага шляху таленавітага вучонага. На выставачных паліцах экспануюцца энцыклапедыі, даведачныя выданні, а таксама шматлікія публікацыі, прысвечаныя творчасці Фёдара Іванавіча Куляшова, аўтарамі якіх з’яўляюцца М. Мушынскі, І. Штэйнер, С. Букчын, В. Каваленка, А. Станюта і інш.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 77 16.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам