ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“Як словы пакiнуць мяне, то хiба застанецца мова…”
Водна-балотныя ўгоддзі: захаванне, устойлівае выкарыстанне і развіццё

Гісторыя, захаваная ў фарбах

Гісторыя, захаваная ў фарбах
Іншыя навіны

З 1 па 27 лютага ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Гісторыя, захаваная ў фарбах”, прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння Напалеона Орды.


Мастак, кампазітар, піяніст, педагог, грамадскі дзеяч, публіцыст, вучоны, майстар архітэктурнага пейзажа Напалеон Орда (1807–1883) жыў і тварыў у складаны гістарычны перыяд, быў актыўным удзельнікам суровых і бурных падзей. На прыкладзе яго творчасці можна стварыць жывы партрэт інтэлігенцыі таго часу, вывучаць беларускую гісторыю, любавацца прыгажосцю ландшафту і панарамамі старажытных гарадоў.

Орда стварыў звыш тысячы акварэляў і графічных лістоў, на якіх адлюстраваў унікальныя аб’екты архітэктуры, гісторыі і культуры, звязаныя не толькі з Беларуссю, але і са спадчынай іншых краін, сярод якіх Літва, Польшча, Украіна, Францыя, Германія, Іспанія, Партугалія, Алжыр і інш. Нястомны вандроўнік, Н. Орда маляваў замкі і палацы, храмы і капліцы, разваліны і крэпасці, а таксама фальваркі знакамітых людзей. Па малюнках майстра можна вывучаць архітэктурную спадчыну, у тым ліку і страчаную. Сваёй творчасцю мастак абудзіў у беларусаў цікавасць да гістарычнай мінуўшчыны і дапамог усвядоміць і прымножыць глыбокае пачуццё патрыятызму.

Сярод дакументаў, прадстаўленых на выстаўцы, найбольшую увагу прыцягнуць рэпрадукцыі малюнкаў Орды “Album widokόw przedstawiających miejsca historyczne Księstwa Poznańskiego” (2004), якія паказваюць разнастайнасць архітэктурных пейзажаў. Таксама зацікавіць наведвальнікаў альбом “Беларусь у малюнках Напалеона Орды” (2001), дзе сабраны шэраг твораў майстра, які адлюстроўвае гістарычныя помнікі розных стыляў беларускай архітэктуры. Цікавасць выкліча і кніга-альбом Л. Несцерчука “Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны” (2009), дзе сабраны цэнныя фотаматэрыялы, а таксама інфармацыя пра вытокі найстаражытнейшага шляхецкага роду, да якога адносіўся мастак.

Дапаўняюць экспазіцыю артыкулы пра Орду, дзе яго творчасць разглядаецца ў кантэксце розных мастацкіх з’яў: рэгіянальных, гісторыка-краязнаўчых і мастацтвазнаўчых.

Усяго выстаўка налічвае звыш 50 дакументаў, у ліку якіх альбомы і рэпрадукцыі, кнігі і артыкулы, паштоўкі і календары. Акрамя прадстаўленых у экспазіцыі рэпрадукцый, у калекцыі рэдкіх выданняў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі захоўваюцца літаграфіі работ Напалеона Орды, якія выдадзены пры жыцці аўтара і з’яўляюцца несумненнай каштоўнасцю для Беларусі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 53.

 

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам