ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
"Залатое кола" Мінска
Царства Саламона

Гісторыя кадыфікацыі працоўнага права

Гісторыя кадыфікацыі працоўнага права
Іншыя навіны

З 1 лістапада па 31 снежня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) праходзіць выстаўка “Гісторыя кадыфікацыі працоўнага права: 85 гадоў Кодэксу аб працы БССР 1929 г. і 15 гадоў Працоўнаму кодэксу Рэспублікі Беларусь 1999 г.”.


У 2014 годзе спаўняецца 15 гадоў дзеючаму Працоўнаму кодэксу Рэспублікі Беларусь і 85 гадоў з моманту прыняцця першага Кодэкса аб працы БССР.

27 ліпеня 1929 г. ЦВК і СНК БССР прынялі першы Кодэкс аб працы БССР, які абагульніў вопыт праватворчасці і ўжывання заканадаўства аб працы не толькі ў Беларусі, але і саюзных рэспубліках, у першую чаргу – у РСФСР.

Кодэкс замацаваў дзве нормы працоўнага часу: восем гадзін, як максімум, і сем гадзін для прадпрыемстваў, пераведзеных на сямігадзінны працоўны дзень. У дакумент увайшлі агульныя і спецыяльныя прававыя гарантыі па ахове працы рабочых і служачых, а прафсаюзы надзяляліся шырокімі паўнамоцтвамі па кантролі над захаваннем працоўнага заканадаўства. Кодэкс аб працы 1929 г. адлюстраваў, з аднаго боку, дасягненні беларускага заканадаўства, а з іншага – змены эканамічнага курсу ў БССР з НЭП на індустрыялізацыю.

Апошні этап ў развіцці беларускага працоўнага заканадаўства звязаны з падрыхтоўкай і прыняццем дзеючага Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1999  г. Распрацоўка пятага па ліку кадыфікаванага акта аб працы, які дзейнічае на тэрыторыі Беларусі, пачалася ў 1993 г. Новы кодэкс павялічыўся ў аб'ёме па прычыне таго, што ў яго былі ўключаны новыя нормы, якія рэгулююць парадак вырашэння калектыўных працоўных спрэчак, а таксама нормы, што рэгулююць заключэнне і дзеянне калектыўных дагавораў (дамоў) і іншыя нормы. Былі ўлічаны міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы, у якіх удзельнічае Рэспубліка Беларусь. Структура новага кодэкса значна адрозніваецца ад папярэдняга КЗаПа, які страціў сілу 1 студзеня 2000 г. Пры распрацоўцы новага Працоўнага кодэкса рэспублікі заканадаўцы ўлічылі вопыт рэгулявання працоўных і цесна звязаных з імі адносін не толькі краін СНД, але і краін Еўропы, Азіі і ЗША.

Шматгадовы вопыт прымянення Працоўнага кодэкса сведчыць пра тое, што яго нормы ў цэлым забяспечваюць вытворчую і ахоўную функцыі. Разам з тым патэнцыял норм працоўнага заканадаўства можа быць узмоцнены з улікам патрэбнасцей развіцця грамадства на сучасным этапе.

Экспазіцыя налічвае каля 50 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь – найважнейшая крыніца працоўнага права.
  • Гісторыя стварэння Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
  • Узаемаўплыў працоўнага заканадаўства Беларусі і Расіі.
  • Кадыфікацыя як форма праватворчасці ў сферы працы.

Выстаўка прызначана навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, аспірантам і студэнтам юрыдычных ВНУ. Будзе карысная ўсім, хто цікавіцца працоўным правам.

Навіны

Магчымасці выкарыстання віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі прадстаўлены ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце

27 Лют 2020

26 лютага ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна прайшоў семінар "Сучасныя падыходы да павышэння эфектыўнасці інфармацыйнага забеспячэння навуковай і адукацыйнай дзейнасці".

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Семінар віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце

27 Лют 2020

26 лютага ў Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшоў семінар “Публікацыйная стратэгія вучонага”. Мерапрыемства было арганізавана БДУ сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і кампаніяй Clarivate Analytics.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя “Ад «Маладняка» да «Маладосці»”

27 Лют 2020

26 лютага на факультэце сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры кафедры тэорыі і практыкі перакладу ў рамках рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” адбылася лекцыя “Ад «Маладняка» да «Маладосці»”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Эпізоды мастацкага жыцця Віцебска на старонках газет

27 Лют 2020

Пры ўсіх неадназначных працэсах, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў палітычнай, духоўнай і культурнай сферах у 1917–1922 гг., ішлі станаўленне беларускага нацыянальнага выяўленчага мастацтва і фарміраванне шматнацыянальнай групы мастакоў.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця – абмяркоўваем разам

26 Лют 2020

25 лютага на базе аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся вэбінар на тэму “Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця” для абласных бібліятэк.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Семінар віртуальнай чытальнай залы ў БДУІР

26 Лют 2020

25 лютага пасля семінара ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі электронная платформа Web of Science і рэсурсы віртуальнай чытальнай залы былі прадстаўлены ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даследчык спадчыны Францішка Багушэвіча

26 Лют 2020

Літаратуразнавец Уладзімір Ільіч Содаль кіраваў тэлестудыяй “Ліцэй”, вёў перадачу “ Роднае слова”, яго пяру належаць кнігі і альбомы, якія адкрывалі невядомыя старонкі жыцця нашых літаратурных класікаў, радавалі і ўсцешвалі чытачоў.

Навіны бібліятэк

111