ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пунсовыя ветразі
21 лютага ў свеце адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы

Гімн мужнасці

Гімн мужнасці
Іншыя навіны

З 20 па 28 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) ладзіцца выстаўка “Гімн мужнасці”, прымеркаваная да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


23 лютага – свята, якое ўвасабляе мужнасць і гераізм усіх, хто насіў і носіць ваенную форму, хто аддаваў і аддае свае лепшыя гады высакароднай справе – служэнню Радзіме.

У нашай краіне вайсковая служба заўсёды была ў пашане. Рэспубліка Беларусь праводзіць шматвяковую міралюбівую палітыку, якая напраўлена на падтрымку міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

Тэматычная кніжная выстаўка “Гімн мужнасці” ўключае больш за 150 дакументаў па ваенным мастацтве і ўзбраенні, адукацыі і праве, гісторыі і сучасным становішчы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У экспазіцыі прадстаўлены выданні, падрыхтаваныя Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь – кнігі “Вооруженные Силы Республики Беларусь: 90 лет на страже Отечества”, “От штаба округа к Генеральному штабу Вооруженных Сил Республики Беларусь (1918–2011 гг.)”, часопіс “Армия” і яго літаратурна-мастацкі дадатак “Армия и культура”.

Таксама на выстаўцы экспануецца шэраг энцыклапедычных і даведачна-інфармацыйных выданняў ваеннай тэматыкі: першая, выдадзеная ў нашай краіне, “Ваенная энцыклапедыя Беларусі”, “Военный энциклопедический словарь”, энцыклапедычны слоўнік “Военное дело” Ф.А. Бракгаўза і І.А. Эфрона, у якім дадзеная тэма разглядаецца з глыбокай старажытнасці да XX ст., навукова-папулярнае выданне “История войн” пра развіццё ваеннага мастацтва ад антычнасці да XXI ст.

Гэтыя і многія другія выданні даюць чытачам дакладную інфармацыю пра гісторыю і сучасныя пераўтварэнні беларускай арміі, садзейнічаюць ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі нашай краіны.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 86; (8017) 293 29 80.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам